Ян 19:31-37
31Юдэі, паколькі быў дзень прыгатавання Пасхі, каб не заставаліся целы на крыжы ў шабат, бо гэты дзень шабату быў вялікі, папрасілі Пілата, каб укрыжаваным паламалі галені і знялі іхнія целы. 32Таму прыйшлі жаўнеры і паламалі галені першаму і другому, якія былі ўкрыжаваныя разам з Ім. 33Калі падышлі да Езуса і ўбачылі, што Ён ужо памёр, не ламалі Яму галені, 34толькі адзін з жаўнераў прабіў дзідаю Ягоны бок, і адразу выцекла кроў і вада. 35А той, хто ўбачыў, засведчыў, і сведчанне яго праўдзівае. І ён ведае, што кажа праўду, каб і вы паверылі. 36Бо сталася гэта, каб збылося Пісанне: «Косць Ягоная не будзе зламаная». 37І ў іншым месцы Пісанне кажа: «Будуць глядзець на таго, каго прабілі».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 19:31-37
Разважанне да Божага слова - 2024-06-07 Штодзённая малітва
Смерць Езуса здавалася канцом, але ў выніку стала пачаткам чагосьці радыкальна новага. Урачыстая абстаноўка шабату служыла падрыхтоўкай да таго, што Езус прапаноўваў свету. Няхай нашыя сэрцы б’юцца ва ўнісон з Ягоным сэрцам, каб мы былі знакам надзеі для іншых.
Сэрца з’яўляецца сімвалам любові, самааддачы, спагады людзям. Мы ўспамінаем, як Езус аддаў сябе без рэшты дзеля нас, Сваіх дзяцей, Сваіх умілаваных. Дзякуем Богу за тое, што Хрыстус зрабіў для нас, за Яго знявечанае і прабітае Найсвяцейшае Сэрца, якое любіць нас, нягледзячы ні на што.