Ян 20:1-9
1У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. 22 Тады пабегла і прыйшла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: «Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго!» 33 Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. 4Пабеглі абодва разам. Другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. 5Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. 6Тады прыйшоў услед за ім Сымон Пётр, увайшоў у магілу і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, 7і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. 88Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў. 9Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 20:1-9
Разважанне да Божага слова - 2026-04-05 Штодзённая малітва
Дзіўны гэты світанак; мы молімся ў цемры, за межамі часу, нібы касманаўты, якія кружацца вакол Зямлі: па-за заходамі і ўсходамі сонца, ахопліваючы позіркам пачатак і канец дзён. Мы згадваем тую неймаверную раніцу, калі апосталы ўбачылі святых жанчын, якія вярнуліся ад магілы са словамі анёлаў. Абяскроўленае Цела, працятае дзідай, паўстала са смерці да новага жыцця, поўнага таямніцы. Езус стрымаў сваё абяцанне. Смерць, наш найстаражытнейшы вораг, пераможана Ім.
Вобраз пустой магілы ў нашым жыцці можа азначаць увесь той досвед смерці, болю, цярпення, усяго, што ёсць супрацьлегласцю жыцця, – нам не варта там шукаць Жывога, Езуса. Прызнаючы той факт, што гэтая магіла пустая, нам трэба рухацца далей, каб сустрэцца з Езусам жывым, а не плакаць над Яго смерцю, якая з’яўляецца толькі этапам, і над нашымі смерцямі, якія таксама – толькі этапы, бо пасля фізічнай смерці і ўсіх нашых «малых смерцяў» уваскрослы Езус дае нам шанец паўставаць зноў, уваскрасаць, ісці далей, сустракаючы Яго жывога.