Ян 4:5-42

5Ён прыйшоў у самарыйскі горад званы Сіхáр, паблізу зямлі, якую даў Якуб Юзафу, свайму сыну. 6Была там студня Якуба. Езус, стомлены дарогай, сядзеў пры студні. Было каля шостай гадзіны.

7Прыйшла жанчына з Самарыі зачарпнуць вады. Кажа ёй Езус: «Дай Мне піць». 8Вучні ж Ягоныя адышлі ў горад купіць ежы. 9Жанчына самаранка сказала Яму: «Як Ты, юдэй, просіш піць у мяне, жанчыны самаранкі?» Бо юдэі не маюць зносін з самаранамі. 10Езус сказаў ёй у адказ: «Калі б ты ведала дар Божы і хто кажа табе: “Дай мне піць”, то прасіла б у Яго, і Ён бы даў табе жывой вады». 11Жанчына кажа Яму: «Пане, у Цябе і зачарпнуць няма чым, а студня глыбокая. Адкуль жа ў Цябе вада жывая? 12Няўжо ты большы ад айца нашага Якуба, які даў нам гэтую студню і сам з яе піў, і сыны яго, і статкі яго?» 13Езус сказаў ёй у адказ: «Кожны, хто п’е
гэтую ваду, зноў адчуе прагу. 14А хто б піў ваду, якую Я дам яму, не зазнае смагі навекі; а вада, якую дам яму, стане ў ім крыніцай вады, якая цячэ ў жыццё вечнае». 15Жанчына сказала Яму: «Пане, дай мне гэтай вады, каб я не мела
больш прагі і не прыходзіла сюды чэрпаць».

16Ён адказаў ёй: «Ідзі, пакліч свайго мужа і вяртайся сюды».17Жанчына сказала ў адказ: «У мяне няма мужа». Адказаў ёй Езус: «Добра ты сказала, што ў цябе няма мужа. 18Бо мела ты пяць мужоў, а той, каго цяпер маеш, не муж табе. Праўдзіва ты гэта сказала». 19Жанчына кажа Яму: «Пане, я бачу, што Ты прарок. 20Айцы нашыя пакланяліся Богу на гэтай гары, а вы кажаце, што ў Ерузалеме ёсць месца, дзе трэба пакланяцца». 21Кажа ёй Езус: «Вер Мне, жанчына, што надыходзіць
гадзіна, калі і не на гэтай гары, і не ў Ерузалеме будзеце пакланяцца Айцу. 22Вы пакланяецеся таму, чаго не ведаеце. Мы пакланяемся таму, каго ведаем, бо збаўленне — ад юдэяў. 23Але надыходзіць гадзіна, і цяпер ужо ёсць, калі праўдзівыя вызнаўцы будуць пакланяцца Айцу ў Духу і праўдзе. І такіх вызнаўцаў шукае сабе Айцец. 24Бог ёсць Духам, і тыя, хто пакланяецца Яму, павінны пакланяцца ў Духу і праўдзе». 2анчына кажа Яму: «Я ведаю, што прыходзіць Месія, якога называюць Хрыстом. Калі Ён прыйдзе, абвесціць нам усё». 2ажа ёй Езус: «Гэта Я, што гавару з табою»

27У гэты момант прыйшлі вучні Ягоныя і дзівіліся, што Ён размаўляе з
жанчынай, аднак ніводзін не спытаўся: «Чаго Ты хочаш?» або: «Чаму Ты
гаворыш з ёю?» 28Тады жанчына пакінула свой збан і адышла ў горад, і казала людзям: 29«Ідзіце, паглядзіце на чалавека, які расказаў мне ўсё, што я зрабіла. Ці не Хрыстус Ён?» 3ны выйшлі з горада і пайшлі да Яго.

31Тым часам вучні прасілі Яго, кажучы: «Раббі, еш». 32Але Ён сказаў ім: «Я маю для спажытку ежу, якой вы не ведаеце». 33Тады вучні сказалі адзін аднаму: «Ці нехта прынёс Яму есці?» 34Кажа ім Езус: «Ежа Мая ў тым, каб выконваць волю таго, хто паслаў Мяне, і завяршыць Яго справу. 35Ці ж не кажаце вы: “Яшчэ чатыры месяцы, і настане жніво?” А Я кажу вам: падыміце вашыя вочы і паглядзіце на нівы, як пабялелі яны ўжо для жніва! 36Жнец ужо атрымлівае плату і збірае плён для жыцця вечнага, каб разам цешыліся сейбіт і жнец. 37Бо ў гэтым праўдзівае выслоўе: адзін сее, а другі жне. 3 паслаў вас жаць тое, над чым вы не працавалі. Іншыя папрацавалі, а вы ўвайшлі ў працу іхнюю».

39Многія самаране з горада гэтага паверылі ў Яго дзякуючы слову жанчыны,
якая сведчыла: «Ён расказаў мне ўсё, што я зрабіла». 40Таму, калі прыйшлі да Яго самаране, прасілі Яго застацца з імі. І Ён прабыў там два дні. 41І яшчэ
больш людзей паверыла дзякуючы Ягонаму слову. 42А жанчыне казалі: «Мы
верым ужо не дзеля твайго апавядання, бо самі пачулі і ведаем, што Ён
сапраўды Збаўца свету!»