Ян 6:30-35
30Яны ж сказалі Яму: «Які ж Ты зробіш знак, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што ўчыніш? 3131 Айцы нашыя елі манну ў пустыні, як напісана: “Хлеб з неба даў ім есці”». 3232 Езус адказаў ім: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: не Майсей даў вам хлеб з неба, але Айцец Мой дае вам сапраўдны хлеб з неба. 33 Бо хлеб Божы — гэта той, хто сыходзіць з неба і дае жыццё свету». 34Тады сказалі Яму: «Пане, давай нам заўсёды такі хлеб».
35 Езус адказаў ім: «Я — хлеб жыцця; хто прыходзіць да Мяне, не будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ніколі не будзе прагнуць.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 6:30-35
Разважанне да Божага слова - 2026-04-21 Штодзённая малітва
Натоўпы чакаюць знаку ад Езуса. Хочуць нейкага пацверджання, каб упэўнена паверыць. Сумневы і цяжкасці дапамагаюць нам умацоўвацца ў веры, калі мы праходзім праз іх з Богам. У малітве можаш расказаць Езусу пра свае сумневы, перашкоды ў веры, пра сваё чаканне знаку…
Людзі чакаюць знаку ад Езуса. Знаку, які будзе адпавядаць іх уяўленням. Няхай нешта ўпадзе з неба, няхай рака Ярдан зменіць свой колер, няхай… Калі мы просім знаку, мы можам уявіць, што Езус будзе паводзіць сябе, як чараўнік. Але Ён свабодны і можа дзейнічаць інакш. Езус дае хлеб жыцця – самога Сябе. Папросім жа Святога Духа дапамагчы нам адкрыцца на цуд Эўхарыстыі.