Ян 8:1-11
1Езус пайшоў на Аліўную гару, 2а раніцай зноў прыйшоў у святыню, і ўсе людзі ішлі да Яго, а Ён сеў і вучыў іх. 3Прывялі тады кніжнікі і фарысеі да Яго жанчыну, якую злавілі на чужалостве і, паставіўшы яе пасярэдзіне, 4сказалі Яму: «Настаўнік, гэтую жанчыну злавілі на чужалостве. 5У Законе ж Майсей наказаў нам каменаваць такіх. А Ты што скажаш?» 6Яны казалі гэта, бовыпрабоўвалі Яго, каб мець у чым абвінаваціць Яго. Але Езус, схіліўшыся, пісаў пальцам на зямлі. 7Калі ж пыталіся ў Яго далей, Ён выпрастаўся і сказаў ім: «Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень». 8І зноў, схіліўшыся, пісаў на зямлі. 9Яны ж, калі пачулі гэта, адыходзілі адзін за адным, пачынаючы са старэйшых. Застаўся толькі Езус і жанчына, якая стаяла пасярэдзіне.
10Езус выпрастаўся і сказаў ёй: «Жанчына, дзе яны? Ніхто не асудзіў цябе?» 11Яна адказала: «Ніхто, Пане».
Езус сказаў ёй: «I Я не асуджаю цябе. Ідзі і адгэтуль больш не грашы».
,
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Ян 8:1-11
Разважанне да Божага слова - 2026-03-23 Штодзённая малітва
Спрабуй уявіць жах гэтай жанчыны, нечакана злоўленай і публічна абвінавачанай. Для яе ўсё складваецца кепска. Паслухай, як Езусу задаюць пытанне – не каб даведацца Яго меркаванне, а каб злавіць у пастку. Ягонае ўзаемадзеянне з той жанчынай напаўняе цябе радасцю ці замяшаннем? У чым стаўленне фарысеяў і кніжнікаў адрозніваецца ад рэакцыі Езуса на грэх жанчыны? Як сённяшні ўрывак паказвае Божы погляд на грэх? За якія свае грахі і ганебныя паводзіны (у тым ліку асуджэнне іншых “толькі” ў думках) мне варта прасіць у Бога прабачэння?