Ян 8:31-42

31Сказаў тады Езус юдэям, якія паверылі ў Яго: «Калі вы будзеце трываць у слове Маім, то сапраўды будзеце вучнямі Маімі 32і пазнаеце праўду, а праўда вызваліць вас». 33Тыя адказалі Яму: «Мы нашчадкі Абрагама і ніколі не былі паднявольныя нікому! Як жа Ты кажаш: “Вы станеце свабоднымі?”»

34Езус адказаў ім: «Сапраўды, сапраўды кажу вам: кожны, хто чыніць грэх, гэта нявольнік граху. 35А нявольнік не застаецца ў доме вечна — сын застаецца вечна. 36Таму калі Сын вызваліць вас, будзеце сапраўды свабоднымі. 37Ведаю, што вы нашчадкі Абрагама, аднак шукаеце, як Мяне забіць, бо слова Майго няма ў вас. 38Я кажу тое, што бачыў у Айца Майго, і вы робіце тое, што чулі ад айца».,

39Тыя сказалі Яму ў адказ: «Абрагам наш айцец». Езус сказаў ім: «Калі б вы былі дзецьмі Абрагама, рабілі б учынкі Абрагама. 40А цяпер шукаеце, як забіць Мяне, чалавека, які сказаў вам праўду, пачутую ад Бога. Абрагам гэтага не рабіў. 41Вы робіце ўчынкі айца вашага». Яны адказалі Яму: «Мы не з распусты народжаныя. Мы маем аднаго Айца — Бога!» 42Езус сказаў ім: «Калі б Бог быў вашым айцом, вы б любілі Мяне, бо Я ад Бога выйшаў і прыходжу. Я не сам ад сябе прыйшоў, але Ён паслаў Мяне.


Разважанні on Ян 8:31-42

Разважанне да Божага слова - 2025-04-09 Штодзённая малітва

У сваёй слепаце і фанабэрыстасці яны не маглі бачыць уласнай неправаты і неміласэрнасці. Нягледзячы на ​​сведчанне Яго ўчынкаў, яны адмовіліся прыняць словы Езуса, што Ён пасланы Айцом. Вера – гэта адданасць Богу, нават калі няма адказаў на ўсе пытанні. Мы ўзрастаем у гэтай веры, карыстаючыся ёю і, асабліва, трываючы ў сапраўднай малітве сэрца. «Пане, мы верым. Дапамажы нашаму бязвер’ю».