Ян 9:1,6-9,13-17,34-38
1Праходзячы, Езус убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння. 6Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сліны гразь і памазаў граззю вочы сляпому, 7і сказаў яму: «Ідзі, абмыйся ў купальні Сілоэ!» (што перакладаецца «Пасланы»).
Той пайшоў, абмыўся і прыйшоў відушчым. 8А суседзі і тыя, хто бачыў яго
раней жабраком, казалі: «Ці не той гэта, які сядзеў і жабраваў?» 9Адны казалі:
«Гэта ён!» Іншыя: «Падобны да яго!» А ён сам казаў: «Гэта я!»
13І павялі яго, што нядаўна быў сляпы, да фарысеяў. 14А ў той дзень, калі Езус зрабіў гразь і адкрыў яму вочы, быў шабат. 15 Фарысеі зноў пыталіся ў яго, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: «Гразь паклаў мне на вочы, я абмыўся, і бачу». 16Тады некаторыя з фарысеяў казалі: «Не ад Бога гэты чалавек, бо не захоўвае шабат!» Іншыя казалі: «Як можа грэшны чалавек чыніць такія цуды?» І падзяліліся яны. 17Зноў жа сказалі сляпому: «А ты што скажаш пра Яго, бо Ён адкрыў табе вочы?» Той адказаў: «Гэта прарок!»
34Сказалі яму ў адказ: «У грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты яшчэ нас вучыш?» І выгналі яго прэч.
35Езус пачуў, што выгналі яго прэч, і, знайшоўшы яго, сказаў: «Ці верыш у
Сына Чалавечага?»36Той адказаў: «А хто Ён, Пане, каб я паверыў у Яго?» 37Езус сказаў Яму: «Ты ўжо бачыў Яго, гэта той, хто гаворыць з табою». 38Ён жа сказаў: «Веру, Пане!» І аддаў Яму пашану.
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”