Лк 1:67-79
67А Захарыя, бацька яго, напоўніўся Духам Святым і прарочыў, кажучы:
68“Благаслаўлёны Пан, Бог Ізраэля,
бо наведаў і адкупіў народ свой,
69і ўзняў моц збаўлення для нас
у доме Давіда, слугі свайго.
70Як абвясціў спрадвеку вуснамі сваіх святых прарокаў,
71што збавіць нас ад ворагаў нашых і ад рук усіх, хто нас ненавідзіць. 72 Каб праявіць міласэрнасць да айцоў нашых
і нагадаць пра святы запавет свой.
73Прысягу, якую даў Абрагаму, айцу нашаму,
дасць нам. 74 Каб, выбаўленыя з рук ворагаў,
мы без страху служылі Яму 75 ў святасці і справядлівасці перад Ім
ва ўсе дні нашыя.
76А ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш названа,
бо пойдзеш прад абліччам Пана падрыхтаваць шляхі Яму;
77каб даць народу Ягонаму пазнаць збаўленне
праз адпушчэнне яго грахоў
78дзякуючы сардэчнай міласэрнасці нашага Бога,
у якой наведаў нас Усход з вышыні; 79 каб асвятліць тых, хто сядзіць у цемры і ў цені смяротным;
каб накіраваць ногі нашыя на шлях спакою».
“Copyright © 2021 National Council of Churches of Christ in the United States of America. Used by permission. All rights reserved worldwide.”
Разважанні on Лк 1:67-79
Разважанне да Божага слова - 2025-12-24 Штодзённая малітва
Захарыя скарыстаўся натхненнем Духа Святога і прамовіў вялікі гімн праслаўлення. Бог, які “прыходзіць з вышыні”, асветліць нас, каб “накіраваць ногі нашыя на шлях спакою”. Спаўненне гэтага абяцання спакою і згоды ў кожнайасобе, супольнасці і грамадстве будзе знакам Валадарства.
Мы ўсе разумеем, наколькі гэты спакой патрэбны ўсяму свету, нашаму грамадству, супольнасцям, сем’ям і кожнаму асабіста. Няхай Князь супакою прыйдзе і паселіцца сярод нас у гэтае Божае Нараджэнне.