Лк 6:17,20-26

17Калі сышоў з імі ўніз і стаў на раўніне, вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжжа Тыра і Сідона.

20А Ён, узняўшы вочы свае на вучняў сваіх, сказаў:

«Шчаслівыя ўбогія, бо ваша ёсць Валадарства Божае.

21Шчаслівыя, якія цяпер галадаеце, бо насычаны будзеце. Шчаслівыя, якія цяпер плачаце, бо смяяцца будзеце.

22Шчаслівыя вы, калі ўзненавідзяць вас людзі і калі адрынуць вас, будуць зневажаць і адкінуць імя вашае як зло з-за Сына Чалавечага. 23Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія.

24Але гора вам, багатыя, бо вы ўжо атрымалі сваё суцяшэнне! 25Гора вам, хто цяпер сыты, бо галадаць будзеце! Гора вам, хто цяпер смяецца, бо смуткаваць і плакаць будзеце!

26Гора вам, калі ўсе людзі будуць добра казаць пра вас! Бо так паступалі з фальшывымі прарокамі айцы іхнія.


Разважанні on Лк 6:17,20-26

Разважанне да Божага слова - 2025-02-16 Штодзённая малітва

Благаслаўленні акрэсліваюць для нас многія каштоўнасці Божага Валадарства, якія вельмі адрозніваюцца ад каштоўнасцяў, якія шануюцца ў нашым свеце. Памолімся аб дары адпаведнага мыслення, каб прыняць благаслаўленні і практыкаваць.

Валадарства Божае асягаюць тыя, хто прызнае сваю ўнутраную беднасць і поўную залежнасць ад Бога. Каштоўнасці і шляхі свету заўсёды будуць адрознівацца ад каштоўнасцяў і шляхоў Валадарства, таму нас не павінна дзівіць супраціўленне з боку свецкага грамадства. Памолімся за ўсіх, каго пераследуюць за веру, і папросім аб ласцы трывання ў нашай вернасці Хрысту.