панядзелак 9 Снежань •THE IMMACULATE CONCEPTION OF THE BVM
Прысутнасць
У любы час дня і ночы мы можам паклікаць Езуса.
Ён заўсёды чакае нашага запрашэння.
Якое ж гэта благаслаўленне!
Не патрэбныя тэлефоны і электронныя паведамленні, толькі шэпт.
Свабода
Пане, дапамажы мне адпусціць неспакой, крыўды і страхі,
якія часам так неадчэпна ходзяць за мной.
Дазволь мне адкрыць рукі і сэрца, каб свабодна прыняць
усе дары, неабходныя мне ў гэты час.
Усведамленне
Усведамляючы Тваю прысутнасць, Пане,
праглядаю сваё нядаўняе мінулае.
Дазволь мне быць шчырым з самім сабой і з Табой
наконт думак, слоў, учынкаў,
бо я ведаю, што Ты любіш праўду ў сэрцы
і прымаеш мяне такім, які я ёсць.
Божае слова
Лк 1:26-3826У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, 27да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. 28Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою». , 29Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. 30І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. 31 Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. 32Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага, 33і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца». 3434 І сказала Марыя анёлу: «Як станецца гэта, калі я мужа не знаю?» 3535 Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. 36Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай, 37бо для Бога няма нічога немагчымага». 38Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова». І адышоў ад Яе анёл.
Разважанне да Божага слова
Марыя была выбрана Богам для выканання вялікай ролі Маці Хрыста, але Яна застаецца свабоднай у тым, які адказ даць анёлу. Яна становіцца ўзорам веры, надзеі і любові для ўсіх хрысціян.
Яна сапраўды служыла Богу праз усе шляхі і спосабы, якімі клапацілася з любоўю пра Ягонага Сына.
Побач з Езусам Марыя з’яўляецца самай святой асобай, якая калі-небудзь жыла на гэтай зямлі. Дзякуем Богу за гонар, удзелены праз Яе ўсяму роду чалавечаму, і просім аб ласцы ісці Яе слядамі.
Размова
Якое слова ці выраз з сённяшняга Евангелля прыцягнулі маю ўвагу? Прашу Пана адкрыць мне, што Ён хоча сказаць мне гэтым словам…
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Copyright © 1999-2024 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.