панядзелак 23 Снежань
Прысутнасць
Хвілінку паразважаю над прысутнасцю Бога вакол мяне і ўва мне.
Стварыцель сусвету, сонца і месяца, зямлі,
кожнай малекулы, кожнага атама, усяго, што ёсць:
Бог у кожным удары сэрца. Бог са мной – цяпер.
Свабода
Бог не чужы маёй свабодзе.
Наадварот, Дух удыхае жыццё ў самыя ўтоеныя жаданні,
далікатна падштурхоўвае мяне да ўсялякага дабра.
Прашу аб ласцы, каб дазволіць Духу агарнуць мяне.
Усведамленне
Усведамляючы Тваю прысутнасць, Пане,
праглядаю сваё нядаўняе мінулае.
Дазволь мне быць шчырым з самім сабой і з Табой
наконт думак, слоў, учынкаў,
бо я ведаю, што Ты любіш праўду ў сэрцы
і прымаеш мяне такім, які я ёсць.
Божае слова
Лк 1:57-6657Альжбеце ж надышоў час нараджаць, і яна нарадзіла сына. 58Калі пачулі суседзі і сваякі яе, што Пан учыніў вялікай міласэрнасць сваю да яе, радаваліся разам з ёю.
59На восьмы дзень прыйшлі абразаць дзіця і хацелі назваць яго імем бацькі ягонага, Захарыем. 60Але, адказваючы, маці ягоная сказала: «Не, але будзе названы Янам». 61Тады сказалі ёй: «Няма нікога з тваёй радні, хто б называўся такім імем». 62У бацькі ж ягонага пыталіся на мігах, як бы хацеў назваць яго. 63Ён, папрасіўшы таблічку, напісаў: «Ян — імя яго». І ўсе здзівіліся. 64У гэты момант адразу адкрыліся вусны ягоныя і развязаўся язык ягоны, і ён загаварыў, праслаўляючы Бога. 65Ахапіў страх усіх суседзяў іхніх, і па ўсёй горнай краіне Юдэі яны расказвалі пра ўсё гэта. 66Усе, хто чуў, разважалі пра гэта ў сэрцах сваіх і казалі: «Што ж гэта будзе за дзіця?» Бо рука Пана была з ім.
Разважанне да Божага слова
Імя «Ян» – габрэйскага паходжання і азначае «Бог міласэрны». І Альжбета, і Захарыя прызналі, што Бог сапраўды праявіў да іх вялікую міласэрнасць Наш Бог нязменна міласэрны да кожнага з нас, любіць нас вечнай любоўю.
У Ісаі мы чытаем: «Я назваў цябе па імені тваім, ты Мой» (Іс 43:1). У садзе ўваскрасення Марыя Магдалена пазнала Езуса, калі Ён назваў яе па імені. Дазволь Яму цяпер падчас асабістай малітвы назваць цябе па імені і адгукніся на Яго бязмерную любоў, як падкажа сэрца.
Размова
Твае ўласныя словы, Пане, навучылі мяне маліцца.
цудоўная малітва “Ойча наш”
змяшчае ўсё, што я хацеў бы сказаць.
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Copyright © 1999-2024 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.