аўторак 24 Снежань •Christmas Eve
Прысутнасць
Суцішваюся і стараюся ўсвядоміць, што Бог прысутнічае
для мяне тут і цяпер. Ён ёсць у тым, што я раблю,
у людзях і сітуацыях штодзённага жыцця.
Я прыходжу, каб стаць перад Тым, хто заўсёды са мной.
Свабода
Усё мае патэнцыял здабыць з мяне большую паўнату любові і жыцця.
Аднак мае жаданні часта чапляюцца за ілюзіі спаўнення.
Прашу Цябе, Божа, праз маю свабоду дырыжыруй маімі жаданнямі так,
каб гучала жывая гарманічная мелодыя любові як спаўненне Тваёй волі ўва мне і праз мяне.
Усведамленне
Пане, Ты прысутны ва ўсім
і калі я знаходжу час, каб проста пасядзець і пабыць з Табой,
мой розум адпачывае
і я адчуваю Твой супакой.
Божае слова
Luke 1:67-79 NRSVue67Then his father Zechariah was filled with the Holy Spirit and prophesied:
68“Blessed be the Lord God of Israel, for he has looked favorably on his people and redeemed them. 69He has raised up a mighty savior for us in the house of his child David, 70as he spoke through the mouth of his holy prophets from of old, 71that we would be saved from our enemies and from the hand of all who hate us. 72Thus he has shown the mercy promised to our ancestors and has remembered his holy covenant, 73the oath that he swore to our ancestor Abraham, to grant us 74that we, being rescued from the hands of our enemies, might serve him without fear, 75in holiness and righteousness in his presence all our days. 76And you, child, will be called the prophet of the Most High, for you will go before the Lord to prepare his ways, 77to give his people knowledge of salvation by the forgiveness of their sins. 78Because of the tender mercy of our God, the dawn from on high will break upon us, 79to shine upon those who sit in darkness and in the shadow of death, to guide our feet into the way of peace.”
Разважанне да Божага слова
Захарыя верна служыў Богу – і ў святыні, і ў захаванні волі Божай, даючы імя свайму сыну. Падчас гэтага абраду да Захарыі вяртаецца голас, розум прасвятляецца Святым Духам, і ён спявае цудоўны гімн. Кожны з нас таксама пакліканы да жыцця ў вернасці Богу, і мае дары Духа Святога. Наколькі сэрцы нашыя адкрытыя для Духа і ці часта просім Яго дапамогі ў малітве?
Размова
Я пачынаю размаўляць з Езусам пра ўрывак са Святога Пісання, якім толькі што маліўся.
Што найбольш закранае мяне?
Магчыма, словы сябра, або нейкая гісторыя, якую я нядаўна пачуў, або нейкі вопыт,
павольна падымуцца на паверхню маёй свядомасці.
Калі так, то ці гэты ўспамін пралівае святло на тое, што кажа мне ўрывак са Святога Пісання?
Заканчэнне
Напоўнены любячай прысутнасцю Бога,
Я прашу Яго благаславіць мяне і накіроўваць мае крокі
у спаўненні Яго волі і супрацоўніцтве з Яго ласкай у сваім штодзённым жыцці.
Амэн
Copyright © 1999-2024 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.