нядзеля 29 Снежань •The Holy Family
Прысутнасць
“Супакойцеся і ведайце, што Я – Бог”. (Пс 46:10)
Пане, няхай Твой Дух вядзе мяне,
шукаць Тваёй Любячай прысутнасці
больш і больш. Таму што ў ёй
я знаходжу адпачынак і аднаўляю сілы
ў гэтым напружаным свеце.
Свабода
Вядзі мяне заўсёды выконваць Тваю святую волю,
ведаючы, што Твая магутнасць
дапаможа ва ўсім.
Усведамленне
Калі я размаўляю з Табою, Божа,
дапамажы мне ўзрастаць ва ўдзячнасці за дар камунікацыі.
Учыні так, каб я гаварыў за тых, хто не мае голасу
і заўсёды меў добрае слова для людзей у патрэбе.
Божае слова
Лк 2:41-5241Бaцькi Езуса хaдзiлі штогод у Ерузaлем нa свята Пaсхi. 42I кaлі Яму былo двaнaццaць гaдoў, яны ўзышлі ў Ерузaлем пaвoдле звычaю святa. 43Калі па заканчэнні дзён свята вярталіся, зaстaўся Хлопец Езус у Ерузaлеме, i не заўважылі гэтага Ягoныя бaцькi. 44Думaючы, штo Ён ідзе з пілігрымамі, прайшлі дзень дaрoгi і тады пачалі шукaць Ягo мiж свaякaмi i знaёмымi. 45Не знaйшoўшы, вярнуліся ў Ерузaлем, шукaючы Ягo. 46Пaсля трoх дзён знaйшлі Ягo ў святынi. Ён сядзеў сярoд настаўнікаў, слухaючы iх i пытaючыся ў iх. 47А ўсе, хто слухaў Ягo, дзівіліся рoзуму i aдкaзaм Ягo. 48Убaчыўшы Яго, яны здзiвiліся, i скaзaлa Яму Мaці Ягoнaя: «Дзіця, чаму Ты зрaбiў нaм тaк? Вoсь бацька Твoй i я балюча перажывалі, шукaючы Цябе». 49Ён скaзaў iм: «Чaгo ж вы шукaлі Мяне? Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць у тым, што належыць Aйцу Мaйму?» 50Aле яны не зрaзумелі таго, што Ён скaзaў iм. 51І Ён пaйшoў з iмi, і прыйшoў у Нaзaрэт, i быў паслухмяны iм. А Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм.
52Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў лaсцы ў Бoгa i ў людзей.
Разважанне да Божага слова
Езусу з дзяцінства так добра было са сваякамі і знаёмымі, што бацькі маглі адправіцца дадому, не сумняваючыся, што Ён з іх сябрамі. Марыя была асабліва блізкая да Езуса, паколькі ў Яго зачацці мужчына не ўдзельнічаў. Значыць, якая Маці, такі і Сын. Дзякуем Айцу Нябеснаму за тое, што паслаў Свайго Адзінароднага Сына ў наш свет як паўнавартаснага чалавека, і таму людзям было так проста з Ім камунікаваць.
Большую частку зямнога жыцця Езус правёў у маленькім непрыкметным гарадку, выконваючы звычайную працу. Мы ідзем да Бога праз сваю чалавечнасць. Вялікі ўрок для нас. Мы можам звязаць нашае паўсядзённае жыццё з Ягоным і, як Марыя, разважаць у малітве над таямніцай Бога, які ёсць з намі і сярод нас.
Размова
Я пачынаю размаўляць з Езусам пра ўрывак са Святога Пісання, якім толькі што маліўся.
Што найбольш закранае мяне?
Магчыма, словы сябра, або нейкая гісторыя, якую я нядаўна пачуў, або нейкі вопыт,
павольна падымуцца на паверхню маёй свядомасці.
Калі так, то ці гэты ўспамін пралівае святло на тое, што кажа мне ўрывак са Святога Пісання?
Заканчэнне
Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з Ім некалькі хвілін,
і цяпер іду далей з радасцю і надзеяй
служыць Яго народу.
Амэн
Copyright © 1999-2024 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.