панядзелак 6 Студзень •THE EPIPHANY OF THE LORD (IRL)
Прысутнасць
Езус чакае, ціха і нябачна, магчымасці ўвайсці ў маё сэрца.
Я адгукнуся на Яго прысутнасць.
Ён прыходзіць са сваёй бясконцай моцай і любоўю.
Напаўняе мяне радасцю і спакоем.
Свабода
Малюся аб ласцы, каб паверыць
у тое, кім я магу стаць і што рабіць,
калі толькі дазволю Богу, майму Стварыцелю, які так мяне любіць,
працягваць ствараць, накіроўваць і фармаваць мяне.
Усведамленне
Учыні, Езу, каб я заўсёды адчуваў Тваю прысутнасць,
Тваю моц і любоў,
ва ўсе дні жыцця майго.
Божае слова
Мц 2:1-121Калі Езус нарадзіўся ў Бэтлееме Юдэйскім у дні караля Ірада, прыбылі ў Ерузалем мудрацы з усходу, 2кажучы: «Дзе народжаны Кароль юдэйскі? Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму». 3Пачуўшы гэта, кароль Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерузалем з ім. 4Ён сабраў усіх першасвятароў і кніжнікаў народу і пытаўся ў іх, дзе мае нарадзіцца Хрыстус. 5Яны сказалі яму: «У Бэтлееме Юдэйскім, бо так напісана прарокам:
6“І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым не меншы сярод гарадоў Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, які будзе пасвіць народ Мой, Ізраэля”».
7Тады Ірад, патаемна паклікаўшы мудрацоў, выведаў у іх пра час з’яўлення зоркі. 8Паслаўшы іх у Бэтлеем, сказаў: «Ідзіце і дакладна разведайце пра Дзіця; калі знойдзеце, паведаміце мне, каб і я пайшоў пакланіцца Яму». 9Яны ж, выслухаўшы караля, пайшлі. А зорка, якую бачылі на ўсходзе, ішла перад імі, пакуль, прыйшоўшы, не спынілася над месцам, дзе было Дзіця. 10Убачыўшы зорку, яны вельмі ўзрадаваліся. 11Калі ўвайшлі ў дом, убачылі Дзіця з Марыяй, Маці Яго. Упаўшы, пакланіліся Яму і, адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і міра. 12Атрымаўшы ў сне наказ не вяртацца да Ірада, адышлі ў сваю краіну іншай дарогай.
Разважанне да Божага слова
Мудрацы выправіліся ў доўгае падарожжа, каб знайсці нованароджанага караля Юдэйскага. Ірад заахвочвае шукаць Яго вельмі старанна. Дзе сапраўды можна знайсці Бога? Наколькі сур'ёзна мы імкнёмся Яго знайсці? Рашэнне паставіць Бога і Яго волю на першае месца павінна адсунуць на другі план усе іншыя рашэнні.
Сціплыя ўмовы, у якіх мудрацы знайшлі Дзіця-караля, не збянтэжылі іх. Вачыма веры мы павінны шукаць Бога па-за межамі таго, што бачнае. «Веру, Пане, дапамажы майму нявер'ю».
Размова
Твае ўласныя словы, Пане, навучылі мяне маліцца.
цудоўная малітва “Ойча наш”
змяшчае ўсё, што я хацеў бы сказаць.
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.