серада 15 Студзень
Прысутнасць
“Ты дарогу жыцця мне пакажаш, паўната радасці перад Табою, вечнае шчасце праваруч Цябе” (Пс 16 (15), 11). Пане, дапамажы мне жыць у Тваёй прысутнасці.
Свабода
Пане, я малюся аб Тваім дары свабоды.
Няхай Твой Святы Дух
вядзе тых, хто ва ўладзе, працаваць дзеля
сапраўднай справядлівасці для ўсяго Божага народу.
Усведамленне
Як я сябе адчуваю? У добрым настроі? Або прыгнечаным?
Магчыма, мне цяпер добра быць тут.
Аднак, можа быць і так, што ўваходжу ў гэты час малітвы расчараваным, заклапочаным або нават раззлаваным.
Прызнаю перад Панам, што са мной дзеецца на самой справе. Вось такога, сапраўднага, мяне любіць Пан.
Божае слова
Мк 1:29-3929Выйшаўшы з сінагогі, адразу прыйшоў з Якубам і Янам у дом Сымона і Андрэя. 30Цешча Сымона ляжала ў гарачцы, таму адразу сказалі Яму пра яе. 31Ён падышоў і, узяўшы за руку, падняў яе. І пакінула яе гарачка, і яна прыслужвала ім.
32Калі настаў вечар і зайшло сонца, прыносілі да Яго ўсіх нядужых і апанаваных злымі духамі. 33А ўвесь горад сабраўся перад дзвярыма. 34Ён аздаравіў многіх, якія цярпелі на розныя хваробы, і выгнаў многіх злых духаў; але не дазваляў злым духам казаць, што яны пазналі Яго.
35На досвітку, устаўшы вельмі рана, Ён выйшаў і пайшоў у пустыннае месца і там маліўся. 36Услед за Ім пайшоў Сымон і тыя, хто быў з ім. 37А калі знайшлі Яго, сказалі Яму: «Усе шукаюць Цябе!» 38Ён адказаў ім: «Пойдзем кудынебудзь у блізкія паселішчы, каб Я і там прапаведаваў, бо дзеля гэтага Я прыйшоў». 39І прапаведаваў Ён у сінагогах іхніх па ўсёй Галілеі, і выганяў злых духаў.
Разважанне да Божага слова
Чуткі пра моц аздараўлення разляцеліся, і людзі пачалі збірацца каля дзвярэй дома, дзе быў Езус, і прыносілі да Яго ўсіх хворых. Кожны з іх каштоўны для Яго, Ён вылечвае ўсіх.
Штодзённае прабыванне з Богам у малітвы - вельмі важны час для кожнага з нас, калі мы хочам узрастаць у хрысціянскай веры. Пане, дапамажы нам адкрыць радасць жыцця ў вернасці малітве.
Размова
Якія ласкі хоча ўдзяліць мне Бог ў гэтай малітве? Услухаюся, у цішыні сэрца, што Пан кажа мне…
Заканчэнне
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
як было спрадвеку,
цяпер і заўсёды,
і навекі вечныя. Амэн.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.