пятніца 17 Студзень
Прысутнасць
“Ты, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці”. (Мц 6:6) Божа, Ты — мой унутраны пакой, Ты заўсёды ўва мне, а я ў Табе. Няхай штодня я прысвячаю час, каб увайсці ў пакой майго сэрца і быць з Табой.
Свабода
Бог не чужы маёй свабодзе.
Наадварот, Дух удыхае жыццё ў самыя ўтоеныя жаданні,
далікатна падштурхоўвае мяне да ўсялякага дабра.
Прашу аб ласцы, каб дазволіць Духу агарнуць мяне.
Усведамленне
Пане, мой Божа, у Тваёй любячай прысутнасці я разгортваю свой дзень, нібы скрутак,
пачынаючы з гэтага часу і азіраючыся назад, момант за момантам.
У кожным з іх я вылучаю дабро і святло, ва ўдзячнасці.
Затым звяртаю ўвагу на цені і на тое, што яны мне кажуць,
шукаючы ў Цябе аздараўлення, разумення і прабачэння.
Божае слова
Мк 2:1-121Праз некалькі дзён Езус зноў прыйшоў у Кафарнаум, і разышлася вестка, што Ён у доме. 2Адразу сабралася столькі народу, што ўжо не было месца каля дзвярэй. І Ён прамаўляў да іх. 3Прыйшлі да Яго чацвёра, якія неслі паралізаванага. 4Не змогшы прынесці яго да Езуса праз натоўп, разабралі страху, дзе Ён быў, і праз адтуліну спусцілі насілкі, на якіх ляжаў паралізаваны. 5Убачыўшы іх веру, Езус сказаў паралізаванаму: «Сыне, адпускаюцца твае грахі». 6Там жа сядзелі некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах сваіх: 7«Чаму Ён так кажа? Ён блюзнерыць! Хто можа адпускаць грахі, калі не сам Бог?» 8Езус, адразу пазнаўшы духам сваім, што яны так разважаюць, сказаў ім: «Чаму так разважаеце ў сэрцах вашых? 9Што лягчэй? Сказаць паралізаванаму: “Адпускаюцца твае грахі”, ці сказаць: “Устань, вазьмі насілкі свае і хадзі?” 10Але каб вы ведалі, што Сын Чалавечы мае на зямлі ўладу адпускаць грахі». І сказаў паралізаванаму:11«Табе кажу: устань, вазьмі насілкі свае ды ідзі да дому свайго». 12Той адразу ж устаў і, узяўшы насілкі, выйшаў перад усімі, так што ўсе дзівіліся і славілі Бога, кажучы: «Ніколі мы такога не бачылі!»
Разважанне да Божага слова
Добрыя сябры паралізаванага чалавека паказалі, як моцна яны прагнулі, каб ён сустрэўся з Езусам. Кожны з нас можа стаць Божай прыладай, каб весці іншых да Езуса, нягледзячы на шматлікія відавочныя перашкоды.
Паводзіны Езуса, які спачатку прабачыў паралізаванаму яго грахі, а потым аздаравіў яго цела, нагадваюць нам пра неабходнасць прыярытэтаў у нашым хрысціянскім жыцці. Пане, Ты Бог міласэрнасці. Ты ведаеш, дзе мы больш за ўсё патрабуем вылячэння.
Размова
Якое слова ці выраз з сённяшняга Евангелля прыцягнулі маю ўвагу? Прашу Пана адкрыць мне, што Ён хоча сказаць мне гэтым словам…
Заканчэнне
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
як было спрадвеку,
цяпер і заўсёды,
і навекі вечныя. Амэн.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.