нядзеля 19 Студзень •Second Sunday in Ordinary Time
Прысутнасць
Пане, пакуль я тут,
напоўні маё сэрца і ўсю маю істоту
цудам Тваёй прысутнасці.
Свабода
З Божай ласкі я нарадзіўся/нарадзілася, каб жыць у свабодзе,
атрымліваць асалоду ад дабротаў, якія Ён стварыў для мяне.
О Пане, дай мне жыць паводле Тваёй задумы,
напоўніцу давяраючы Тваёй любові.
Усведамленне
Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Шчыра праглядаю мінулы дзень, падзеі, пачуцці.
За што я маю быць удзячным? Дзякую Пану.
За якія думкі, словы і ўчынкі я адчуваю жаль? Прашу прабачэння за гэта.
Божае слова
Ян 2:1-111А на трэці дзень было вяселле ў Кане Галілейскай, і Маці Езуса была там. 2Быў запрошаны на вяселле таксама Езус і вучні Ягоныя. 3Калі скончылася віно, Маці Езуса сказала Яму: «Не маюць віна». 4Адказаў Ёй Езус: «Ці гэта Мая або Твая справа, жанчына? Яшчэ не прыйшла гадзіна Мая». 5Маці Яго сказала слугам: «Тое, што Ён скажа вам, зрабіце». 6Было ж там шэсць каменных збаноў, пастаўленых для юдэйскага ачышчэння, якія змяшчалі дзве або тры меры. 7Сказаў ім Езус: «Напоўніце збаны вадою». І напоўнілі іх аж даверху. 8І кажа ім: «Цяпер чэрпайце і нясіце кіраўніку вяселля». І яны занеслі. 9Калі ж кіраўнік вяселля пакаштаваў вады, што стала віном (а ён не ведаў, адкуль яно, ведалі толькі слугі, якія чэрпалі ваду), паклікаў жаніха 10і сказаў яму: «Кожны чалавек падае спачатку добрае віно, а калі нап’юцца, тады горшае. Ты ж збярог добрае віно аж дагэтуль». 11Такі пачатак знакаў учыніў Езус у Кане Галілейскай і паказаў славу сваю, і паверылі ў Яго вучні Ягоныя.
Разважанне да Божага слова
У хрысціянскім жыцці ёсць час для радаснага святкавання ў кампаніі сяброў. Прысутнасць Езуса і Яго Маці была сапраўдным благаслаўленнем для маладой пары, якая распачынала сваё сужэнскае жыццё. Гледзячы на іх, і мы будзем імкнуцца запрашаць Пана ва ўсе падзеі свайго жыцця.
Марыя, Маці Езуса, была і нам дадзена як Маці, і Яна сур’ёзна ставіцца да сваёй ролі. Узгадаем хаця б, колькі было марыйных аб’яўленняў на працягу стагоддзяў хрысціянства. У сённяшнім урыўку мы бачым Яе спачуванне жаніху і нявесце, а таксама абсалютны давер да Сына. З намі Яна не будзе паводзіць сябе па-іншаму і заўсёды пастараецца наблізіць да свайго Сына. Звернемся цяпер да Яе сваімі словамі або словамі малітвы св. Бэрнарда "Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя".
Размова
Твае ўласныя словы, Пане, навучылі мяне маліцца.
цудоўная малітва “Ойча наш”
змяшчае ўсё, што я хацеў бы сказаць.
Заканчэнне
Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з Ім некалькі хвілін,
і цяпер іду далей з радасцю і надзеяй
служыць Яго народу.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.