панядзелак 20 Студзень
Прысутнасць
Запавольваюся і думаю пра любоў
і ласку, якімі Бог ахінае мяне:
Я створаны паводле вобразу і падабенству Божаму;
у глыбіні майго сэрца жыве Бог .
Свабода
Пане, я малюся аб Тваім дары свабоды.
Няхай Святы Дух
натхняе людзей ва ўладзе працаваць на карысць
сапраўднай справядлівасці для ўсяго Божага народу.
Усведамленне
Усведамляць штосьці – значыць памятаць, прымаць пад увагу. Божа, дапамажы мне памятаць, што Ты даў мне жыццё. Дзякую Табе за дар жыцця. Навучы мяне запавольвацца, шукаць цішыню і атрымліваць асалоду ад створаных для мяне дабротаў, заўважаць прыгажосць вакол сябе: цуд гор, спакой азёр, крохкасць пялёсткаў. Мне трэба памятаць, што ўсё гэта паходзіць ад Цябе.
Божае слова
Мк 2:18-2218Вучні Янавы і фарысеі пасцілі. Яны прыйшлі і сказалі Яму: «Чаму вучні Янавы і фарысеяў посцяць, а Твае вучні не посцяць?» 19Езус адказаў ім: «Ці могуць пасціць госці на вяселлі, калі з імі жаніх? Пакуль жаніх з імі, не могуць пасціць. 20Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх жаніх, і тады будуць пасціць у той дзень.
21Ніхто не прышывае латы з нябеленага палатна да старой вопраткі, бо новая лата адарвецца ад старога, і дзіра робіцца яшчэ горшай. 22І ніхто не налівае маладое віно ў старыя мяхі. Інакш віно парве мяхі, і прападуць віно і мяхі. Але маладое віно ўліваюць у новыя мяхі».
Разважанне да Божага слова
Для ўсяго пад небам ёсць час: час пасціцца і час устрымлівацца ад посту. Шлях хрысціянскага вандравання не бывае гладкім, але мае свае ўзлёты і падзенні. Памолімся аб ласцы вытрываць у цяжкія часы гэтак жа, як ў і добрыя, заўсёды давяраючы бясконцай Божай любові.
Для маладога віна патрэбны новыя мяхі, а віно Валадарства Божага сапраўды новае. Святы Джон Генры Ньюман пісаў: «Жыць – значыць змяняцца, а жыць добра – значыць змяняцца часта». Папросім Пана аб ласцы распазнавання Яго волі ў часы няпэўнасці і здольнасці праслаўляць Яго ўсім сэрцам.
Размова
Маўкліва сяджу з маім Богам, які ведае кожную маю думку, кожную патрэбу і кожнае жаданне, і дазваляю Яму служыць мне ў гэты момант. Я атрымліваю неабходны для далейшай дарогі пасілак.
Заканчэнне
Напоўнены любячай прысутнасцю Бога,
Я прашу Яго благаславіць мяне і накіроўваць мае крокі
у спаўненні Яго волі і супрацоўніцтве з Яго ласкай у сваім штодзённым жыцці.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.