нядзеля 26 Студзень •Third Sunday in Ordinary Time
Прысутнасць
Калі я прыходжу да Цябе, Пане,
Я ведаю, што знаходжуся ў прысутнасці майго Стварыцеля.
Ты стварыў мяне з любові.
Ты ведаеш нават, колькі валасоў у мяне на галаве.
Твая прысутнасць, о Пане, – найвялікшы дар.
Свабода
Я прашу аб ласцы
адкласці ўсе свае турботы
і быць адкрытым на ўсё, чаго Бог просіць ад мяне,
каб мяне вёў і фармаваў мой любячы Стварыцель.
Усведамленне
Пане, падрыхтуй глебу майго сэрца, каб прыняць зерне Твайго Слова. Няхай яно пусціць карані, расце і дасць багаты ўраджай дзеля Тваёй хвалы і майго дабра.
Божае слова
Лк 1:1-4,4:14-211Паколькі ўжо многія імкнуліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, 2як перадалі нам тыя, што ад пачатку былі відавочцамі і слугамі слова, 3вырашыў і я дакладна даследаваць усё ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, дастойны Тэафіле, 4каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму быў навучаны.
14Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею. І разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. 15А Ён навучаў у іх сінагогах, і ўсе Яго славілі.
16Калі прыйшоў у Назарэт, дзе быў выхаваны, увайшоў паводле свайго звычаю ў шабат у сінагогу і падняўся, каб чытаць. 17Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Разгарнуўшы кнігу, Ён трапіў на месца, дзе было напісана:
18«Дух Пана на Мне, бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць Добрую Навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, 19каб абвясціць год ласкі Пана».
20Згарнуўшы кнігу, Ён аддаў яе слугу і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. 21І Ён пачаў гаварыць ім: «Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі».
Разважанне да Божага слова
Бог прамаўляе да нас сёння праз натхнёныя словы Бібліі і асабліва праз Евангелле. «О, каб вы паслухалі сёння Ягоны голас: Не рабіце жорсткімі сэрцы вашыя, як у Мэрыбе» (Пс 95 (94)). Пастараемся ж заўсёды быць адкрытымі на навучанне Слова.
Езус вяртаецца ў знаёмыя мясціны, каб прынесці дар Добрай Навіны людзям, з якімі вырас. З вялікім жаданнем Ён імкнецца абвясціць кожнаму з нас Добрую Навіну аб збаўленні. Выконваючы абяцанне, што адкрыецца нам, у той жа час прагне, каб мы далі Яму такую магчымасць у шчырай сустрэчы ў малітве.
Размова
Бог прыйшоў прынесці жыццё, у Целе і ў Слове. Якое жыватворнае слова я атрымаў сёння? Ці, калі мяне нічога не кранула ў малітве, адчуваю жыватворную прысутнасць Езуса побач са мной – у гэтую хвіліну?
Заканчэнне
Напоўнены любячай прысутнасцю Бога,
Я прашу Яго благаславіць мяне і накіроўваць мае крокі
у спаўненні Яго волі і супрацоўніцтве з Яго ласкай у сваім штодзённым жыцці.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.