панядзелак 27 Студзень
Прысутнасць
Бог чакае мяне, Ён тут,
удыхаючы жыццё ў мяне і ва ўсё, што навокал мяне.
Застаюся ў цішыні адну-дзве хвіліны
і ўсведамляю Божую любячую прысутнасць.
Свабода
Малюся аб ласцы, каб паверыць
у тое, кім я магу стаць і што рабіць,
калі толькі дазволю Богу, майму Стварыцелю, які так мяне любіць,
працягваць ствараць, накіроўваць і фармаваць мяне.
Усведамленне
Ведаючы, што Бог любіць мяне безумоўна,
Шчыра праглядаю мінулы дзень, падзеі, пачуцці.
За што я маю быць удзячным? Дзякую Пану.
За якія думкі, словы і ўчынкі я адчуваю жаль? Прашу прабачэння за гэта.
Божае слова
Мк 3:22-3022А кніжнікі, якія прыйшлі з Ерузалема, казалі, што Ён мае ў сабе Бэльзэбула і князем злых духаў Ён выганяе злых духаў. 23А Езус, паклікаўшы іх, казаў ім у прыпавесцях: «Як можа сатана выганяць сатану? 24Калі валадарства падзеліцца знутры, не можа выстаяць такое валадарства. 25І калі дом падзеліцца знутры, не можа выстаяць такі дом. 26І калі сатана паўстаў супраць сябе і падзяліўся, не можа выстаяць, але канец яму. 27Ніхто не можа ўвайсці ў дом асілка і выкрасці ягоныя рэчы, калі спачатку не звяжа асілка. Тады толькі абрабуе дом ягоны.
28Сапраўды кажу вам, што сынам чалавечым будуць адпушчаны ўсе грахі і блюзнерствы, якімі б ні блюзнерылі. 29Але той, хто будзе блюзнерыць супраць Духа Святога, ніколі не атрымае адпушчэння, а будзе асуджаны навекі». 30Так сказаў, бо гаварылі: «Ён мае нячыстага духа».
Разважанне да Божага слова
У нас заўсёды ёсць выбар: рабіць дабро ці крыўдзіць. Езус кажа, што дабро і зло выходзіць з чалавечага сэрца. Папросім жа Бога ўчыніць нашыя сэрцы добрымі.
З сённяшняга Евангелля можна зрабіць выснову, што Езус меў неадназначны поспех у сваіх намаганнях па распаўсюджванню Валадарства Айца. Хоць вялікія натоўпы людзей імкнуліся слухаць Яго, некаторыя, як кніжнікі з Ерузалема, зачынілі свае сэрцы на словы Езуса і засмуцілі Яго. Ці адказваю я на Хрыстовае пасланне шчодра і велікадушна і ці спрабую рэалізаваць яго на практыцы?
Размова
Пане, дапамагай мне кожны дзень
шукаць Тваёй прысутнасці ўсё больш і больш.
Напоўні сэрца любоўю да Цябе.
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.