субота 22 Люты •St. Peter’s Chair
Прысутнасць
Быць прысутным – значыць прыйсці і адкрыцца іншаму.
У той момант, калі я прыходжу сюды, Бог ужо чакае мяне.
Бог заўсёды прыходзіць першым, жадаючы злучыцца са мной
і быць бліжэй, чым мой самы блізкі сябар.
Карыстаючыся гэтай магчымасцю, я вітаю Бога, Які так любіць мяне.
Свабода
«У тыя дні Бог вучыў мяне,
як школьны настаўнік вучня» (св. Ігнацый).
Я нагадваю сабе, што ёсць рэчы, якім Бог яшчэ не навучыў мяне,
і прашу адарыць ласкай, каб пачуць іх і дазволіць змяніць мяне.
Усведамленне
Я існую ў сетцы адносін з прыродай, людзьмі, Богам.
Я прасочваю гэтыя ланцужкі сувязяў, дзякую за жыццё, якое цячэ па іх.
Некаторыя звёны пашкоджаныя або зламаныя: і адчуваю з-за гэтага жаль, гнеў, горыч.
Малюся аб дары прыняцця і прабачэння.
Божае слова
Мц 16:13-1913Калі прыйшоў Езус у межы Цэзарэі Філіпавай, запытаўся ў сваіх вучняў, кажучы: «Кім людзі лічаць Сына Чалавечага?» 14 Яны ж адказалі: «Адны — Янам Хрысціцелем, другія ж — Іллёю, а іншыя — Ераміем ці адным з прарокаў». 15Ён сказаў ім: «А вы кім лічыце Мяне?» 16Адказваючы, Сымон Пётр сказаў: «Ты — Хрыстус, Сын Бога Жывога». 17Тады Езус сказаў яму ў адказ: «Шчаслівы ты, Сымоне, сыне Ёны, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Айцец Мой, які ў нябёсах. 18 I Я кажу табе, што ты — Пётр, скала, і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. 19Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе».
Разважанне да Божага слова
Пётр вызнае сваю веру ў Езуса як у чаканага ўсімі Месію. Вера і разуменне Пятра павінны будуць яшчэ ўзрасці, але ягонага вызнання ўжо было дастаткова, каб ён стаўся каменем, на якім Езус пачне будаваць свой Касцёл. Толькі Бог можа адкрыць нам Бога, і мы зноў і зноў просім: «Пане, каб я бачыў».
Касцёл, заснаваны Хрыстом, на працягу стагоддзяў перажыў шмат бурлівых часоў, але абяцанне Хрыста, што брамы пекла яго не адолеюць, засталося верным. Бог з Касцёлам, а таксама з кожным з нас у кожную хвіліну. Будзем прасіць Яго, каб адкрываў нам вочы на гэтую праўду ўсё больш і больш.
Размова
Паразважаю, як я сёння слухаў Божае слова. Што я хацеў бы ўзяць з сабой? Што хачу запомніць з сённяшняга чытання?
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.