нядзеля 23 Люты •Seventh Sunday in Ordinary Time
Прысутнасць
“Ты дарогу жыцця мне пакажаш, паўната радасці перад Табою, вечнае шчасце праваруч Цябе” (Пс 16 (15), 11). Пане, дапамажы мне жыць у Тваёй прысутнасці.
Свабода
Дзякуй, Пане, што маю свабоду.
Няхай жа я здолею выкарыстаць гэты дар, каб рабіць тое, што магу,
для прыгнечаных і абцяжараных людзей.
Усведамленне
Ойча, дзякую Табе за тое, што паслаў Твайго Сына на зямлю, каб Ён быў са мной у кожным досведзе. Дзякуй, што Ён асаблівым чынам са мной у гэты час малітвы – праз Тваё Слова.
Божае слова
Лк 6:27-3827“ Але кажу вам, хто слухае: любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць. 28 Благаслаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць. 29 Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; і таму, хто адбірае ў цябе плашч, не забараняй узяць і кашулю. 30 Кожнаму, хто просіць у цябе, давай, і ад таго, хто ўзяў тваё, не дамагайся звароту. 31 Як хочаце, каб рабілі вам людзі, так вы ім рабіце.
.
32 Калі любіце тых, хто любіць вас, якая вам за гэта падзяка? Бо грэшнікі таксама любяць тых, хто іх любіць. 33 Калі чыніце дабро тым, хто вам чыніць дабро, якая вам за тое падзяка? І грэшнікі робяць тое самае. 34 Калі пазычаеце тым, ад каго спадзяецеся атрымаць назад, якая вам за тое падзяка? Бо і грэшнікі пазычаюць грэшнікам, каб атрымаць столькі ж.35 Але вы любіце ворагаў вашых, рабіце дабро і пазычайце, не чакаючы нічога ўзамен, а ўзнагарода вашая будзе вялікая, і будзеце вы сынамі Найвышэйшага, бо Ён ласкавы да няўдзячных і да злых. 36 Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны.
37 Не судзіце, і не будуць судзіць вас; не асуджайце, і не будуць асуджаць вас; прабачайце, і прабачаць вам. 38 Давайце, і будзе дадзена вам: меру добрую, уціснутую, утрэсеную і з верхам адсыплюць вам у падол ваш. Бо якой мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана».
Разважанне да Божага слова
Жыць хрысціянскай верай заўсёды азначае выклік і змаганне. Мы пакліканы імкнуцца любіць так, як любіць Нябесны Айцец, і быць дасканалымі, а менавіта – быць міласэрнымі і не асуджаць іншых. Гэта падсумоўваецца ў залатым правіле: ставіцца да іншых так, як мы хацелі б, каб яны ставіліся да нас. Нам неабходна заўсёды памятаць пра прыклад Езуса, які маліўся на крыжы за сваіх катаў: «Ойча, прабач ім». Ёсць над чым паразважаць у кантэксце свайго жыцця і ёсць пра што паразмаўляць з Панам у малітве.
Размова
Божае Слова заўсёды плённае.
Ці гэта актуальна для мяне цяпер,
калі гляджу на тое, як прайшла малітва?
Ці адчуваю суцяшэнне?
Ці былі нейкія цяжкасці і выклікі?
Заканчэнне
Напоўнены любячай прысутнасцю Бога,
Я прашу Яго благаславіць мяне і накіроўваць мае крокі
у спаўненні Яго волі і супрацоўніцтве з Яго ласкай у сваім штодзённым жыцці.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.