субота 31 Май •The Visitation of the Blessed Virgin Mary
Прысутнасць
Запавольваюся і думаю пра любоў
і ласку, якімі Бог ахінае мяне:
Я створаны паводле вобразу і падабенству Божаму;
у глыбіні майго сэрца жыве Бог .
Свабода
Пане, Ты даў мне вялікі дар свабоды.
У гэтыя часы, Пане, вызваляй мяне
ад любой формы расізму або нецярпімасці.
Нагадай мне, Пане, што ўсе мы роўныя
у Тваіх любячых вачах.
Усведамленне
Пане, дай мне заўсёды жадаць
быць з Табой.
Няхай я не забываюся на Тваю дабрыню.
Накіруй мяне і пакажы, як дзяліцца Тваімі благаслаўленнямі з іншымі.
Божае слова
Лк 1:39-5639Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. 40Яна ўвайшла ў дом Захарыі і прывітала Альжбету. 41Калі Альжбета пачула прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета Духам Святым. 42Яна ўсклікнула моцным голасам і сказала: «Благаслаўлёная Ты між жанчынамі і благаслаўлёны плод улоння Твайго. 43Адкуль мне гэта, што Маці Пана майго прыйшла да мяне? 44Бо калі голас прывітання Твайго загучаў у вушах маіх, узварухнулася радасна дзіцятка ва ўлонні маім. 45І шчаслівая тая, якая паверыла, што споўніцца сказанае Ёй Панам».
46І сказала Марыя:
«Велічае душа мая Пана,
47і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу 48бо глянуў Бог на пакору сваёй слугі. І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. 49Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а імя Яго святое. 50І міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне над тымі, хто Яго баіцца. 51Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. 52Скінуў магутных з трона і ўзвысіў пакорных. 53Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым адправіў. 54Прыняў свайго слугу Ізраэля, памятаючы пра сваю міласэрнасць, 55як абяцаў бацькам нашым, Абрагаму і яго патомству навекі».
56Прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў і вярнулася ў свой дом.
Разважанне да Божага слова
Марыя, па сваёй дабрыні, ідзе дапамагчы цяжарнай Альжбеце, якая, натхнёная Святым Духам, хваліць Марыю за веру ў словы анёльскага паслання. Марыя - наш вялікі прыклад веры, бо Яна прымае ўсё, што Яе спаткае на шляху.
Марыя таксама з'яўляецца прыкладам удзячнасці Богу, бо прызнае, што ўсё паходзіць з рук Бога. «Бо вялікія рэчы ўчыніў мне Усемагутны». Яна моліцца з вялікай пакорай, усведамляючы сваю ўласную нязначнасць. «Марыя, наша Маці, дапамажы нам вучыцца ў Цябе і ісці за Тваім Сынам Езусам Хрыстом у веры і пакоры».
Размова
Памятаючы, што я ў прысутнасці Бога,
уяўляю Езуса побач
і кажу ўсё, што цяпер маю на думцы і на сэрцы,
размаўляючы як сябра з сябрам.
Заканчэнне
Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з Ім некалькі хвілін,
і цяпер іду далей з радасцю і надзеяй
служыць Яго народу.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.