чацвер 10 Ліпень
Прысутнасць
“Бог — наша прыстанішча і сіла, надзейная дапамога ў нядолі” (Пс 46, 2). Пане, словы псальма вядуць нас да спакою і велічы Тваёй прысутнасці.
Свабода
“Вельмі мала людзей
разумеюць, што з імі зрабіў бы Бог
калі б яны аддаліся ў яго рукі,
і дазволілі Ягонай ласцы фармаваць сябе” (Святы Ігнацый).
Прашу аб ласцы поўнага даверу Божай любові.
Усведамленне
О, Пане, дапамажы мне заўсёды
усведамляць важныя рэчы ў жыцці,
клапаціцца пра тых, хто побач,
шукаць Тваёй прысутнасці ва ўсіх, каго сустракаю.
Божае слова
Мц 10:7-157Ідзіце і абвяшчайце, кажучы: “Наблізілася Валадарства Нябеснае”. 8Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Задарма атрымалі, задарма давайце. 9Не бярыце з сабою ні золата, ні срэбра, ні медзі ў паясы свае, 10ні торбы ў дарогу, ні дзвюх вопратак, ні сандаляў, ні кія. Бо варты працаўнік сваёй стравы. 11У які б горад ці вёску вы ні ўвайшлі, даведайцеся, хто ў ім годны, і там заставайцеся, пакуль не выйдзеце. 12А ўваходзячы ў дом, прывітайце яго. 13Калі дом будзе годны, то няхай сыдзе спакой ваш на яго. Калі ж не будзе годны, то спакой ваш вернецца да вас. 14А калі хто не прыме вас і не паслухаецца словаў вашых, то, выходзячы з дому або з горада таго, атрасіце пыл з ног вашых. 15Сапраўды кажу вам, лягчэй будзе зямлі Садомы і Гаморы ў дзень суда, чым гэтаму гораду.
Разважанне да Божага слова
Які б поспех не асягнулі місіянеры, ён магчымы толькі дзякуючы Богу, які дзейнічае праз іх. Іх роля заключаецца ў тым, каб у свабодзе прапаноўваць Добрую Навіну, а слухачы могуць прыняць яе ці адхіліць. Бог заўсёды пакідае нам свабоду. Малітва ёсць запрашэннем сустрэцца і правесці час з Панам. Кожная хвіліна, якую мы праводзім з Ім, змяняе нас і благаслаўляе. Мы часта чуем: «Цяпер час спрыяльны». Давайце ж добра выкарыстоўваць час, які мы маем у малітве, бо гэты канкрэтны час ніколі не паўторыцца.
Размова
Якое слова ці выраз з сённяшняга Евангелля прыцягнулі маю ўвагу? Прашу Пана адкрыць мне, што Ён хоча сказаць мне гэтым словам…
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.