субота 12 Ліпень
Прысутнасць
Пане Божа, дай мне ціхі, лагодны і ўважлівы дух на час сённяшняй малітвы.
Свабода
Дай мне ласку, Пане,
духоўнай свабоды.
Ачысці душу і сэрца,
каб жыць радасна ў Тваёй любові.
Усведамленне
Езу, дзякую Табе за гэты момант, калі я адчуваю Тваю прысутнасць. Дапамажы мне ўзрастаць ва ўважнасці на Тваю прысутнасць у штодзённым жыцці і ў іншых людзях.
Божае слова
Мц 10:24-3324Вучань не вышэйшы за настаўніка, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго. 25Вучню дастаткова быць як настаўнік ягоны, а слугу — як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, то тым больш так назавуць хатніх яго. Каго баяцца?
26Не бойцеся іх, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і патаемнага, што б не стала вядомым. 27Што кажу вам у цемры, гаварыце пры святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах. 28Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а больш бойцеся таго, хто можа душу і цела загубіць у геене. 29 Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага. 30У вас жа і валасы на галаве палічаны. 31Таму не бойцеся: вы вартыя больш за мноства вераб’ёў.
32Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. 33А хто адрокся б ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах.
Разважанне да Божага слова
Кожны чалавек каштоўны ў вачах Бога, і кожны валасок на яго галаве палічаны. Кожны з нас мае бессмяротную душу, якую ніхто (акрамя нас саміх) не можа знішчыць, бо ў нас заўсёды ёсць выбар. Усім мучанікам была дадзена асаблівая ласка цярплівасці, якую Пан можа даць усім. Мы дзякуем Богу за «безліч сведкаў», як сказана ў Пасланні да Габрэяў, за іх мужнасць і натхненне для нас.
Езус сказаў, што хто не супраць нас, той за нас. Няхай жа Ён дасць нам ласку выяўляць сваю вернасць Хрысту перад іншымі.
Размова
Якія пачуцці, пытанні, сумненні ці натхненні выклікала ўва мне сённяшняе Евангелле? Аддаю Езусу ўсё, што адчуваю і думаю, ведаючы, што Ён сапраўды са мной быў, ёсць і будзе.
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.