Божае слова
Мц 13:31-3531Пасля Ён прапанаваў ім іншую прыпавесць, кажучы: «Валадарства Нябеснае падобнае да гарчычнага зерня, якое ўзяў чалавек і пасеяў на полі сваім. 32Хоць яно меншае за ўсялякае насенне, калі вырасце, бывае вышэйшым за іншыя расліны і становіцца дрэвам, так што прылятаюць птушкі нябесныя і гняздзяцца ў галінах яго».
33Іншую прыпавесць прапанаваў ім: «Валадарства Нябеснае падобнае да закваскі, якую жанчына ўзяла і паклала ў тры меры мукі, аж усё ўкісла».
34Усё гэтае Езус гаварыў народу прыпавесцямі і без прыпавесці не казаў ім, 35каб збылося сказанае прарокам:
«Адкрыю ў прыпавесцях вусны Мае,
раскажу ўтоенае ад стварэння свету».,