Разважанне да Божага слова
Усе запаведзі падсумоўваюцца гэтымі дзьвюма, якія насамрэч з'яўляюцца адной, бо яны выходзяць з аднаго сэрца, якім мы жывём і любім. Святы Аўгустын сказаў: «Любі Бога - і рабі, што хочаш». Сапраўдная любоў будзе кіраваць усімі нашымі ўчынкамі.
Святы Ян Віянэй пісаў: «Чалавецтва мае высакародную задачу — маліцца і любіць. Маліцца і любіць — вось наша шчасце на зямлі». Насамрэч, гэта і ёсць мэта нашага жыцця на зямлі: развіваць асабістую здольнасць любіць, дадзеную Богам, каб у небе мы маглі злучыцца з Богам, які ёсць Любоў.