Разважанне да Божага слова
Нават на крыжы Езус памятае пра іншых. Ён аддаў Сябе нам - і гэта неймаверна вялікі дар, а другім вялікім дарам, безумоўна, з'яўляецца Ягоная Маці. Марыя споўніла перадсмяротнае Сына і прыняла сваю новую ролю. Калі апосталы сабраліся ў Вячэрніку пасля Унебаўшэсця, Яна далучылася да іх у малітве. Гэта малады Касцёл, а Марыя — Маці Касцёла. Няхай жа ў нашых сэрцах будзе больш пабожнасці да нашай Нябеснай Маці.
Марыя — сапраўдны прыклад ідэальнай вучаніцы. З незвычайнай мужнасцю і любоўю Яна стаіць ля падножжа крыжа, калі Сын аддае за нас сваё жыццё. У небе Яна працягвае заступацца за нас перад сваім Сынам.