Калі я прыходжу да Цябе, Пане, Я ведаю, што знаходжуся ў прысутнасці майго Стварыцеля. Ты стварыў мяне з любові. Ты ведаеш нават, колькі валасоў у мяне на галаве. Твая прысутнасць, о Пане, – найвялікшы дар.
Свабода
Пане, дай мне спазнаць, што выкананне Тваёй волі прыносіць радасць, бо Твая воля – маё найглыбейшае жаданне, і Ты заўсёды прагнеш лепшага для мяне.
Усведамленне
Часам клопаты гэтага свету ахопліваюць мяне. У такія хвіліны дазволь мне памятаць пра раскошу Тваёй прысутнасці, Тваёй бясконцай любові да мяне.
Божае слова
Лк 11:27-28
27Калі Ён прамаўляў да народу, адна жанчына з натоўпу ўзняла голас і сказала Яму: «Шчаслівае ўлонне, якое насіла Цябе, і грудзі, якія кармілі Цябе!»28А Ён сказаў: «Больш за тое, шчаслівыя, хто слухае слова Божае і захоўвае яго!»
Разважанне да Божага слова
Так, благаслаўлёная Марыя між жанчын, і яшчэ больш благаслаўлёны плод улоння Яе, Езус. Пан сказаў, што Ягоныя маці і браты і сёстры — гэта тыя, хто выконвае волю Айца. Святая Марыя, Маці Божая, маліся за нас, грэшных, цяпер і ў гадзіну смерці нашай. Амэн.
Размова
Якія пачуцці, пытанні, сумненні ці натхненні выклікала ўва мне сённяшняе Евангелле? Аддаю Езусу ўсё, што адчуваю і думаю, ведаючы, што Ён сапраўды са мной быў, ёсць і будзе.
Заканчэнне
Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з Ім некалькі хвілін, і цяпер іду далей з радасцю і надзеяй служыць Яго народу.