Божае слова
Лк 6:17-2317Калі сышоў з імі ўніз і стаў на раўніне, вялікі натоўп вучняў Ягоных і вялікае мноства людзей з Юдэі і Ерузалема, з узбярэжжа Тыра і Сідона 18прыйшлі паслухаць Яго і аздаравіцца ад сваіх хваробаў. І тыя, хто цярпеў ад нячыстых духаў, вылечваліся. 19Усе людзі імкнуліся дакрануцца да Яго, таму што сіла сыходзіла ад Яго і вылечвала ўсіх.
20А Ён, узняўшы вочы свае на вучняў сваіх, сказаў:
«Шчаслівыя ўбогія,
бо ваша ёсць Валадарства Божае.
21Шчаслівыя, якія цяпер галадаеце,
бо насычаны будзеце.
Шчаслівыя, якія цяпер плачаце,
бо смяяцца будзеце.
22Шчаслівыя вы, калі ўзненавідзяць вас людзі і калі адрынуць вас, будуць зневажаць і адкінуць імя вашае як зло з-за Сына Чалавечага. 23Радуйцеся ў той дзень і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў небе. Бо так паступалі з прарокамі айцы іхнія.