нядзеля 14 Снежань •Third Sunday of Advent
Прысутнасць
Суцішваюся і стараюся ўсвядоміць, што Бог прысутнічае
для мяне тут і цяпер. Ён ёсць у тым, што я раблю,
у людзях і сітуацыях штодзённага жыцця.
Я прыходжу, каб стаць перад Тым, хто заўсёды са мной.
Свабода
«Вельмі мала людзей,
якія разумеюць, што з імі зрабіў бы Бог,
калі б яны аддаліся ў Ягоныя рукі,
і дазволілі Ягонай ласцы сфармаваць сябе» (Святы Ігнацый).
Прашу аб ласцы цалкам даверыцца Божай любові.
Усведамленне
Божа, дай мне адпачыць у Тваёй прамяністай прысутнасці, як кветка грэецца ў святле і цяпле сонца. Дзякуй, што прыносіш святло і цеплыню ў маё жыццё праз іншых людзей, праз прыроду, праз сваё Слова.
Божае слова
Мц 11:2-112Ян, калі пачуў у вязніцы пра чыны Хрыста, паслаў вучняў сваіх 3спытацца ў Яго: «Ты той, які мае прыйсці, ці чакаць нам іншага?» 4сказаў ім Езус у адказ: «Ідзіце, раскажыце Яну тое, што чуеце і бачыце: 5сляпыя зноў бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, і памерлыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца Добрая Навіна. 6І шчаслівы той, хто не
спакусіцца праз Мяне».
7Калі ж яны пайшлі, Езус пачаў гаварыць народу пра Яна: «На што выйшлі вы ў пустыню глядзець? На трысціну, якую вецер хістае?
“Вось Я пасылаю анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе дарогу Тваю перад Табою”.
11Сапраўды кажу вам: сярод народжаных жанчынамі не з’явіўся большы за Яна Хрысціцеля. Але найменшы ў Нябесным Валадарстве большы за яго.
Разважанне да Божага слова
Ці сапраўды Ян хацеў упэўніцца, ці ён дбаў пра веру сваіх вучняў, невядома. Як адказвае Езус? Як гэта не раз бывала, Ён не адказвае наўпрост, а цытуе прарока Ісаю, які дакладна апісаў тое, што робіць Езус. Па сутнасці, Ён сцвярджае: "Так, Я той, хто павінен прыйсці. Я Месія, Хрыстцс, Збаўца, Кароль Ізраэля".
Хоць Ён ужо тут, мы, у пэўным сэнсе, усё яшчэ трываем у чаканні. Езус ужо прысутнічае і дзейнічае праз сваё Цела, хрысціянскую супольнасць, Касцёл. Але Ён усё яшчэ мае больш поўна ўвайсці ў нашае жыццё. Каляды – час падарункаў: як дарыць, так і атрымліваць. Давайце ўпэўнімся, што сярод падарункаў, якія мы прапануем іншым, ёсць хрысціянская радасць, якую мы самі атрымалі.
Размова
Пане, я ведаю, што калі я звяртаюся да Цябе, мне не патрэбныя словы.
Ты бачыш сэрца.
Ты ведаеш мае жаданні і патрэбы.
Аддаю сябе ў Твае рукі.
Заканчэнне
Напоўнены любячай прысутнасцю Бога,
Я прашу Яго благаславіць мяне і накіроўваць мае крокі
у спаўненні Яго волі і супрацоўніцтве з Яго ласкай у сваім штодзённым жыцці.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.