субота 20 Снежань
Прысутнасць
“Бог — наша прыстанішча і сіла, надзейная дапамога ў нядолі” (Пс 46, 2). Пане, словы псальма вядуць нас да спакою і велічы Тваёй прысутнасці.
Свабода
Пане, я малюся аб Тваім дары свабоды.
Няхай Святы Дух
натхняе людзей ва ўладзе працаваць на карысць
сапраўднай справядлівасці для ўсяго Божага народу.
Усведамленне
Душа мая прагне Тваёй прысутнасці, Пане. Калі я ўзношу свае думкі да Цябе, знаходжу спакой і наталенне.
Божае слова
Лк 1:26-3826У шосты месяц Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, 27да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя. 28Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою». , 29Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне. 30І сказаў Ёй анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. 31 Вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. 32Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага, 33і валадарыць будзе над домам Якуба вечна, а валадарству Яго не будзе канца». 3434 І сказала Марыя анёлу: «Як станецца гэта, калі я мужа не знаю?» 3535 Анёл сказаў Ёй у адказ: «Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Сынам Божым. 36Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй; і ўжо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай, 37бо для Бога няма нічога немагчымага». 38Тады Марыя сказала: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова». І адышоў ад Яе анёл.
Разважанне да Божага слова
Для нас, хрысціян, момант згоды Марыі, Яе «Так» – паваротны момант у гісторыі свету, як і для тых, хто не ведае Хрыста або адмаўляецца верыць у Яго паходжанне. Гэта момант Уцелаўлення, калі Слова сталася целам і пачало жыць сярод нас. Свет ужо ніколі не будзе ранейшым. У пэўным сэнсе гэта больш важны момант, чым Божае Нараджэнне, але зразумела, што мы больш схільныя святкаваць бачную прысутнасць Бога ў Езусе ў Бэтлееме. Марыя яшчэ не даведалася, што азначала гэтае «Так», але дала яго безумоўна і ніколі не забрала назад. На працягу ўсяго свайго жыцця, поўнага выпрабаванняў і нягод, пра якія мы ведаем толькі часткова, аж да тых жудасных момантаў, калі Яна стаяла пад крыжам і бачыла, як адзіны Сын памірае ў пакутах і сораме як публічны злачынца, Яна ні разу не адмаўлялася ад свайго «Так». Мы таксама пакліканы сказаць «Так» — безумоўнае «Так» наследаванню Езуса. Цяпер самы час аднавіць гэтае абяцанне з дапамогай і прыкладам Марыі.
Размова
Якія ласкі хоча ўдзяліць мне Бог ў гэтай малітве? Услухаюся, у цішыні сэрца, што Пан кажа мне…
Заканчэнне
Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з Ім некалькі хвілін,
і цяпер іду далей з радасцю і надзеяй
служыць Яго народу.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.