нядзеля 1 Люты •Fourth Sunday in Ordinary Time
Прысутнасць
Божа, Ты бліжэй, чым я магу паверыць, бліжэй, чым маё дыханне. Твая блізкасць – благаслаўленне, і мне не трэба баяцца.
Свабода
Пане, Ты даў мне вялікі дар свабоды.
У гэтыя часы, Пане, вызваляй мяне
ад любой формы расізму або нецярпімасці.
Нагадай мне, Пане, што ўсе мы роўныя
у Тваіх любячых вачах.
Усведамленне
Душа мая прагне Тваёй прысутнасці, Пане. Калі я ўзношу свае думкі да Цябе, знаходжу спакой і наталенне.
Божае слова
Мц 5:1-121Убачыўшы натоўп, Езус узышоў на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. 2І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы:
3«Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
4Шчаслівыя засмучаныя, бо яны будуць суцешаны.
5Шчаслівыя лагодныя, бо яны атрымаюць у спадчыну зямлю.
6Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны будуць насычаны.
7Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць.
8Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
9Шчаслівыя міратворцы, бо яны будуць названыя сынамі Божымі.
10Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
11Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць, пераследаваць і ўсяляк зласловіць несправядліва за Мяне. 12Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах. Бо так пераследавалі прарокаў, якія былі перад вамі.
Разважанне да Божага слова
Благаслаўленні – гэта сэрца вучэння Езуса. Яны не асуджаюць, а матывуюць. У пэўным сэнсе, яны перакульваюць тое, што звычайна лічыцца нармальным, з ног на галаву. Яны кожнаму ставяць люстэрка перад вачамі: а што дзеецца ў тваім жыцці? Памолімся сёння за міратворцаў і за тых, каго пераследуюць, і папросім аб ласцы ўбачыць усё вакол сябе ў новым, Хрыстовым святле.
Размова
Размова патрабуе маўлення і слухання.
Калі я размаўляю з Езусам, мне таксама варта навучыцца захоўваць спакой і ўважліва слухаць.
Я ўяўляю пяшчоту ў Яго вачах
і ўсмешку, поўную любові, калі Ён глядзіць на мяне.
Я магу быць цалкам шчырым з Езусам, калі апавядаю Яму свае турботы і клопаты.
Я адкрыю Яму сваё сэрца, падзялюся сваімі страхамі і сумненнямі.
Буду прасіць, каб Ён дапамог мне цалкам даверыцца Ягонай апецы,
аддаць сябе Яму,
ведаючы, што Ён заўсёды хоча для мяне найлепшага.
Заканчэнне
Напоўнены любячай прысутнасцю Бога,
Я прашу Яго благаславіць мяне і накіроўваць мае крокі
у спаўненні Яго волі і супрацоўніцтве з Яго ласкай у сваім штодзённым жыцці.
Амэн
Copyright © 1999-2026 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.