серада 18 Люты •Ash Wednesday
Прысутнасць
Душа мая прагне Тваёй прысутнасці, Пане. Калі я скіроўваю свае думкі да Цябе, я знаходжу спакой і суцяшэнне.
Свабода
“Я свабодны чалавек”.
Калі гляджу цяпер на гэтыя словы,
яны нібы выклікаюць ува мне пачуццё трымцення.
Так, пачуццё свабоды цудоўнае.
Дзякую Табе, Божа.
Усведамленне
Пане, Ты прысутны ва ўсім
і калі я знаходжу час, каб проста пасядзець і пабыць з Табой,
мой розум адпачывае
і я адчуваю Твой супакой.
Божае слова
Мц 6:1-6,16-181Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах.
2Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. 3Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, 4каб міласціна твая была патаемнай. А твой Айцец, які бачыць патаемнае, аддасць табе.,
5І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. 6Ты, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. А твой Айцец, які бачыць патаемнае, аддасць табе.,
16Калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі. Бо яны закрываюць свае твары, каб людзі бачылі, што яны посцяць. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. 17Ты, калі посціш, намасці галаву сваю і абмый свой твар, 18каб паказаць, што посціш, не людзям, але Айцу твайму, які ў таемнасці. А твой Айцец, які бачыць патаемнае, аддасць табе.
Разважанне да Божага слова
Пакора – надзвычай няпростая цнота. Калі мы ў нечым імкнёмся да поспеху, міжволі адчуваем патрэбу параўноўваць сябе з іншымі. А Езус кажа: “Увайдзі ў пакой свой”. Там у малітве зможам стаяць перад Богам такімі, якія ёсць. Езус – адзіны ўзор для нашага жыцця.У пачатку Вялікага посту, магчыма, варта паразважаць над тым, каб шукаць Бога ў дробных нязручнасцях і зносіць іх з цярплівасцю. Езус запрашае жыць самаахвярна і велікадушна, рабіць дабро і не ўзнімаць шум дзеля апладысментаў і пахвалы. Даверымся лепш Богу: Ягонай любові і ласкі будзе дастаткова. Добрыя справы, якія мы здзяйсняем, самі скажуць пра сябе і знойдуць узнагароду ў вызначаны час.
Размова
Зараз я ўяўляю перад сабой адну з Асобаў Тройцы, Айца, Сына ці Святога Духа, хто прыйдзе ва ўяўленне найбольш натуральным чынам, і вяду сардэчную размову аб сённяшнім фрагменце Пісання або падзях майго жыцця, якія хвалююць мяне ў гэты момант.
Заканчэнне
Напоўнены любячай прысутнасцю Бога,
Я прашу Яго благаславіць мяне і накіроўваць мае крокі
у спаўненні Яго волі і супрацоўніцтве з Яго ласкай у сваім штодзённым жыцці.
Амэн
Copyright © 1999-2026 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.