нядзеля 22 Люты •First Sunday of Lent
Прысутнасць
“Стаю каля дзвярэй і стукаю”, – кажа Пан. (Ап 3:20). Які цудоўны прывілей: Пан усяго стварэння жадае прыйсці да мяне. Шырока адчыняю дзверы, каб прывітаць Яго.
Свабода
З Божай ласкі я нарадзіўся/нарадзілася, каб жыць у свабодзе,
атрымліваць асалоду ад дабротаў, якія Ён стварыў для мяне.
О Пане, дай мне жыць паводле Тваёй задумы,
напоўніцу давяраючы Тваёй любові.
Усведамленне
Учыні, Езу, каб я заўсёды адчуваў Тваю прысутнасць,
Тваю моц і любоў,
ва ўсе дні жыцця майго.
Божае слова
Мц 4:1-111Потым Дух вывеў Езуса ў пустыню, каб д’ябал выпрабоўваў Яго. 2Пасля сарака дзён і сарака начэй посту Езус адчуў голад.. 3Тады падышоў да Яго спакуснік і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, скажы, каб гэтыя камяні сталі хлебам». 4А Ён сказаў у адказ: «Напісана:
“Не хлебам адным будзе жыць чалавек, а кожным словам, што выходзіць з вуснаў Божых”»
5Тады ўзяў Яго д’ябал у святы горад, паставіў на крыле святыні 6і сказаў Яму: «Калі Ты Сын Божы, кінься ўніз, бо напісана:
Анёлам сваім загадае пра Цябе, і на руках панясуць Цябе, каб Ты часам не спатыкнуўся аб камень нагой сваёй”».
7Езус сказаў яму: «Напісана таксама: “Не будзеш выпрабоўваць Пана Бога твайго”».
8Д’ябал зноў узяў Яго на вельмі высокую гару і паказаў Яму ўсе валадарствы свету і славу іх. 9І сказаў Яму: «Усё гэта дам Табе, калі ўпадзеш і паклонішся мне». 10Але Езус сказаў яму:
“Пану Богу твайму будзеш пакланяцца і Яму аднаму будзеш служыць”
11Тады д’ябал пакінуў Яго, і вось, анёлы падышлі і служылі Яму.
Разважанне да Божага слова
Спакуснік набліжаецца да Езуса, калі Ён аслаблы і галодны. Вядома, нездаволеная патрэба – ідэальная магчымасць для злога духа, каб прапанаваць хуткае рашэнне праблемы або кароткі шлях. “Калі Ты...” Цікава, што д’ябал пачынае са спробы выпрабаваць тоеснасць Езуса. Такім хітрым спосабам ён спрабуе прышчапіць Езусу іншае бачанне місіі, чым тое, якое Ён атрымаў ад Айца. Аднак Езус ведае, хто Ён, і нікому нічога не даказвае. Ці памятаем мы пра сваю тоеснасць дзяцей Божых?
Каб абараніцца ад спакусаў, Езус не вядзе дыялог: Божае слова – Ягоны меч, а вера і еднасць з Айцом – Ягоны шчыт. Ці мы вучымся ў Езуса карыстацца гэтымі сродкамі?
Размова
Размова патрабуе маўлення і слухання.
Калі я размаўляю з Езусам, мне таксама варта навучыцца захоўваць спакой і ўважліва слухаць.
Я ўяўляю пяшчоту ў Яго вачах
і ўсмешку, поўную любові, калі Ён глядзіць на мяне.
Я магу быць цалкам шчырым з Езусам, калі апавядаю Яму свае турботы і клопаты.
Я адкрыю Яму сваё сэрца, падзялюся сваімі страхамі і сумненнямі.
Буду прасіць, каб Ён дапамог мне цалкам даверыцца Ягонай апецы,
аддаць сябе Яму,
ведаючы, што Ён заўсёды хоча для мяне найлепшага.
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Copyright © 1999-2026 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.