аўторак 10 Сакавік
Прысутнасць
Пане, дапамажы мне шырока адчыніць Табе дзверы сэрца
на гэты час, калі я адкладаю ўбок турботы і справы.
Напоўні плынь маіх думак спакоем і любоўю.
Свабода
Дай мне ласку, Пане,
духоўнай свабоды.
Ачысці душу і сэрца,
каб жыць радасна ў Тваёй любові.
Усведамленне
Дзе ў сваім жыцці я адчуваю надзею, заахвочванне і бачу перспектывы росту? Прыгадваючы мінулыя некалькі месяцаў, ці не адчуваю я, якая дзейнасць і якія падзеі прыносілі багаты плён? Калі так, то прымаю рашэнне прысвячаць ім больш часу у будучыні.
Божае слова
Мц 18:21-3521Тады Пётр падышоў да Езуса і сказаў Яму: «Пане, калі мой брат зграшыць супраць мяне, колькі разоў я павінен прабачаць яму? Ці аж сем разоў?» 22Езус адказаў яму: «Не кажу табе, што аж сем разоў, але ажно семдзесят сем разоў».
23Таму Валадарства Нябеснае падобнае да караля, які захацеў разлічыцца са сваімі слугамі. 24Калі ён пачаў разлічвацца, прывялі да яго аднаго, які вінен быў яму дзесяць тысячаў талантаў. 25Паколькі той не меў чым заплаціць, то гаспадар загадаў прадаць яго і жонку, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і заплаціць. 26 Тады, упаўшы, слуга кланяўся перад ім і казаў: “Будзь велікадушны да мяне, і ўсё табе аддам”. 27Гаспадар, злітаваўшыся над гэтым слугой, адпусціў яго і дараваў яму доўг. 2828 А калі гэты слуга выйшаў, знайшоў аднаго з сабратоў сваіх, які вінен быў яму сто дынараў, і, схапіўшы яго, душыў, кажучы: “Аддай мне, што вінен!” 2929 Тады сабрат яго ўпаў да ног ягоных і прасіў яго, кажучы: “Будзь велікадушны да мяне, і аддам табе”. 3030 Аднак той не захацеў, але пайшоў і пасадзіў яго ў вязніцу, пакуль не аддасць доўгу. 31Ягоныя сабраты, убачыўшы, што здарылася, засмуціліся вельмі і, прыйшоўшы, расказалі гаспадару свайму ўсё, што cталася. 32Тады гаспадар паклікаў яго і сказаў: “Нягодны слуга, увесь твой доўг я дараваў табе, таму што ты папрасіў мяне. 33Ці ж не належала і табе змілавацца над сабратам тваім, як і я змілаваўся над табою?” 34I, разгневаўшыся, гаспадар ягоны аддаў яго катам, пакуль не верне яму ўсяго доўгу. 35Так і Айцец Мой Нябесны зробіць вам, калі кожны з вас ад сэрца не даруе брату свайму».
Разважанне да Божага слова
Езус наўпрост кажа нам, што калі мы хочам ісці за Ім, трэба вучыцца прабачаць і мірыцца. Каб Яго лепш зразумелі, Езус распавядае прыпавесць пра двух слуг. Кароль дараваў вялізны доўг аднаму слузе. Аднак той амаль тут жа кінуўся душыць іншага слугу, свайго даўжніка, які вінен яму быў мізэрную суму. Можна зрабіць выснову, што немагчыма нават параўнаць памер нашых грахоў супраць Найсвяцейшага Бога, з грахамі, якія ўчыняюць нам людзі. І кожны раз, прамаўляючы малітву “Ойча наш”, мы абавязваемся дараваць даўгі: “І адпусці нам правіны нашы, ЯК І МЫ адпускаем вінаватым нашым”. Калі не маем нават жадання прабачыць, будзем маліцца хаця б аб тым, каб сапраўды хацець прабачыць.
Размова
Езу, Ты заўсёды чакаеш мяне.
Часам я адчуваю сябе скаваным
турботамі гэтага жыцця.
Дай мне больш унутранай цішыні,
Каб спазнаць Твой мір, Твой супакой.
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Copyright © 1999-2026 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.