нядзеля 15 Сакавік •Fourth Sunday of Lent (Laetare Sunday)
Прысутнасць
Супакой Божы — гэта скарб са скарбаў, «каштоўная пярліна». Пане, дай мне спазнаць гэты супакой зараз, у Тваёй святой прысутнасці.
Свабода
Стараюся адпусціць хваляванні і турботы,
якія зараз абцяжарваюць мяне.
Аддаю ўсе свае клопаты ў Божыя рукі
– хаця б на гэтыя некалькі хвілін малітвы.
Усведамленне
Прыгадваю, што знаходжуся ў прысутнасці Пана.
Знаходжу прытулак у Яго любячым сэрцы.
Ён – мая моц у хвіліны слабасці.
Ён – мой Суцяшальнік у смутку.
Божае слова
Ян 9:1,6-9,13-17,34-381Праходзячы, Езус убачыў чалавека, сляпога ад нараджэння. 6Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў са сліны гразь і памазаў граззю вочы сляпому, 7і сказаў яму: «Ідзі, абмыйся ў купальні Сілоэ!» (што перакладаецца «Пасланы»).
Той пайшоў, абмыўся і прыйшоў відушчым. 8А суседзі і тыя, хто бачыў яго
раней жабраком, казалі: «Ці не той гэта, які сядзеў і жабраваў?» 9Адны казалі:
«Гэта ён!» Іншыя: «Падобны да яго!» А ён сам казаў: «Гэта я!»
13І павялі яго, што нядаўна быў сляпы, да фарысеяў. 14А ў той дзень, калі Езус зрабіў гразь і адкрыў яму вочы, быў шабат. 15 Фарысеі зноў пыталіся ў яго, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: «Гразь паклаў мне на вочы, я абмыўся, і бачу». 16Тады некаторыя з фарысеяў казалі: «Не ад Бога гэты чалавек, бо не захоўвае шабат!» Іншыя казалі: «Як можа грэшны чалавек чыніць такія цуды?» І падзяліліся яны. 17Зноў жа сказалі сляпому: «А ты што скажаш пра Яго, бо Ён адкрыў табе вочы?» Той адказаў: «Гэта прарок!»
34Сказалі яму ў адказ: «У грахах ты ўвесь нарадзіўся, і ты яшчэ нас вучыш?» І выгналі яго прэч.
35Езус пачуў, што выгналі яго прэч, і, знайшоўшы яго, сказаў: «Ці верыш у
Сына Чалавечага?»36Той адказаў: «А хто Ён, Пане, каб я паверыў у Яго?» 37Езус сказаў Яму: «Ты ўжо бачыў Яго, гэта той, хто гаворыць з табою». 38Ён жа сказаў: «Веру, Пане!» І аддаў Яму пашану.
Разважанне да Божага слова
Езус пытаецца ў цябе таксама: “Ці верыш у Сына Чалавечага?” Не адказвай паспешліва, імкліва, па звычцы. Ты таксама можаш спытаць: «Хто Ты, Пане, каб я паверыў у Цябе?» Калі ты здолееш распазнаць Яго ў сённяшнім Слове, калі ты ўбачыш Яго ў Эўхарыстыі, у падзеях і ў людзях, ты паклонішся Яму. І ты будзеш ведаць, што ЁН аздаравіў твае вочы.
Кожная сапраўдная сустрэча – месца ацалення. Памятай, што ў той момант, калі твае вочы глядзяць на Езуса, схаванага ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, яны аздараўляюцца. Шукай гэтай сустрэчы і не марнуй магчымасці, якія Ён дае табе.
Размова
Пане, Ты выразаў маё імя
на Сваіх далонях.
Нават калі іншыя мяне забываюць,
Ты не забудзеш ніколі.
Заканчэнне
Напоўнены любячай прысутнасцю Бога,
Я прашу Яго благаславіць мяне і накіроўваць мае крокі
у спаўненні Яго волі і супрацоўніцтве з Яго ласкай у сваім штодзённым жыцці.
Амэн
Copyright © 1999-2026 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.