Божае слова
Мц 12:14-2114Фарысеі ж выйшлі і мелі нараду супраць Езуса, як бы загубіць Яго. Спаўненне прароцтваў пра Божага Слугу
15Але Езус, даведаўшыся, адышоў адтуль. За Ім пайшло шмат людзей, і Ён аздаравіў усіх. 16І забараніў ім выяўляць Яго, 17каб збылося сказанае прарокам Ісаем:
18«Вось слуга Мой, якога Я выбраў,
умілаваны Мой, якога ўпадабала душа Мая.
Духа Майго дам Яму,
а Ён абвесціць суд народам.
19Не будзе пярэчыць і лямантаваць,
і ніхто не пачуе на плошчах голасу Яго.
20Трысціны надламанай не пераломіць
і не пагасіць тлеючага кнота,
пакуль не давядзе суд да перамогі.
21 І ў імені Ягоным народы будуць мець надзею».