аўторак 19 Лістапад
Прысутнасць
“Супакойцеся і ведайце, што Я – Бог”. (Пс 46:10)
Пане, няхай Твой Дух вядзе мяне,
шукаць Тваёй Любячай прысутнасці
больш і больш. Таму што ў ёй
я знаходжу адпачынак і аднаўляю сілы
ў гэтым напружаным свеце.
Свабода
З Божай ласкі я нарадзіўся/нарадзілася, каб жыць у свабодзе,
атрымліваць асалоду ад дабротаў, якія Ён стварыў для мяне.
О Пане, дай мне жыць паводле Тваёй задумы,
напоўніцу давяраючы Тваёй любові.
Усведамленне
О, Пане, дазволь мне свядома і ўдзячна
прыняць усе ласкі, якія Ты спасылаеш мне.
Няхай мне заўсёды хапае велікадушнасці, каб дзяліцца сваімі благаслаўленнямі з іншымі.
Божае слова
Лк 19:1-10
1Увайшоўшы, Ён праходзіў праз Ерыхон. 2І вось, чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, 3стараўся ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. 4Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць. 5А калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: «Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння Мне трэба быць у тваім доме». 6Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю. 7А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі: «Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека». 8Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: «Вось, палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш». 9Езус сказаў яму: «Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты, таму што і ён сын Абрагама. 10Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула».
Разважанне да Божага слова
Закхей быў невысокага росту, але багатым зборшчыкам падаткаў. Ягоная абмежаванасць стала перавагай, бо на дрэве ён стаў бачным Езусу, які звярнуўся да яго. Нам таксама варта маліцца аб тым, каб нашы абмежаванні зрабілі нас адкрытымі для Бога, які бачыць нашыя патрэбы і рады задаволіць іх.
Закхей хацеў убачыць Езуса, які таксама імкнуўся сустрэцца з ім. Езус паклікаў яго спусціцца на зямлю і запрасіць да сябе незвычайнага Госця. Пане, Ты клічаш нас, не пераймаючыся нашым мінулым, і нагадваеш, што сёння Ты прыносіш збаўленне ў наш дом.
Размова
Размова патрабуе маўлення і слухання.
Калі я размаўляю з Езусам, мне таксама варта навучыцца захоўваць спакой і ўважліва слухаць.
Я ўяўляю пяшчоту ў Яго вачах
і ўсмешку, поўную любові, калі Ён глядзіць на мяне.
Я магу быць цалкам шчырым з Езусам, калі апавядаю Яму свае турботы і клопаты.
Я адкрыю Яму сваё сэрца, падзялюся сваімі страхамі і сумненнямі.
Буду прасіць, каб Ён дапамог мне цалкам даверыцца Ягонай апецы,
аддаць сябе Яму,
ведаючы, што Ён заўсёды хоча для мяне найлепшага.
Заканчэнне
Дзякую, Пане, за дар часу, праведзенага ў Тваёй прысутнасці і за ўсе Твае натхненні.
Амэн
Дзякуй, што моліцеся сёння з “Прасторай малітвы”.
Усведамленне Божай прысутнасці
Што гэта?
Імкненне ўвайсці ў малітву свядома, стаць прысутным праз сувязь са сваім дыханнем, целам, гукамі і ўсім, што адбываецца ў цяперашні момант, каб засяродзіцца ў малітве.
Практыка:
Усведамленне Божай прысутнасці
Калі б да вас звярнуліся з просьбай назваць сінонім слова “Бог”, вы маглі б адказаць: “Прысутнасць”. Бо Бог – гэта і ёсць прысутнасць. Калі Маісей спытаў у Пана, якое Ягонае імя, Ён адказаў: “Я – Той, Які Ёсць”, а гэта значыць: “Я прысутнічаю, Я тут”. Бог сапраўды хоча сказаць нам: “Я буду з вамі”. Бог унутрана прысутнічае ва ўсім, і асабліва ў нас саміх. У Бібліі Езус названы імем Эммануэль, што азначае “З намі Бог”. Евангелле ад Мацвея заканчваецца цудоўнымі словамі: “Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку”.
(from Finding God in All Things by Brian Grogan SJ)
Практыкаванне для цела
Сядзьце на крэсла роўна, але выгодна, абапіраючыся на спінку. Расслабцеся, але не горбіцеся. Ногі пастаўце на падлогу перад сабой. Рукі пакладзіце на калені; далонямі ўніз альбо злучыўшы іх разам.
Заплюшчыце вочы альбо глядзіце ў адну кропку перад сабой. Зараз засяродзьце ўсю сваю ўвагу на адчуваннях вашага цела. Можаце пачаць са стопаў і паступова рухацца ўверх, затрымліваючыся хаця б на некалькі секунд на кожнай частцы цела, якую вы адчуваеце, пераключаючы ўвагу з адной часткі цела на другую. Чым даўжэй вы будзеце затрымлівацца на кожнай, тым лепш. Памятайце, што ваша ўвага павінна быць засяроджана на саміх адчуваннях, а не на думках пра іх. Калі вы адчуеце дыскамфорт альбо сверб, альбо пажадаеце змяніць паставу цела, проста ўсвядомце гэтую нязручнасць, пераканайце сябе ў тым, што ўсе ў парадку і, не рухаючыся, працягвайце практыкаванне.
Наша свядомасць звычайна нядоўга дазваляе нам спакойна здзейсніць гэтае альбо падобнае практыкаванне і пачынае турбаваць нас пытаннямі і каментарыямі, такімі, як, напрыклад: “Я губляю каштоўны час. “Гэта не мае нічога агульнага з малітвай”. “Які ў гэтым сэнс?” З гэтымі перашкодамі давайце рады гэтак жа, як са свербам: усведамляйце іх, а затым вяртайцеся да адчуванняў свайго цела.
Калі жадаеце, можаце перайсці да больш відавочнай малітвы, паўтараючы, напрыклад, словы св.Паўла: “У Табе жыву, рухаюся і існую”.
(adapted from God of Surprises by Gerry W Hughes SJ)
Практыкаванне для дыхання
Гэтае практыкаванне заключаецца ў тым, каб засяродзіць усю сваю ўвагу на фізічным адчуванні ўдыхаў і выдыхаў, не змяняючы знарок іх рытму.
Засяродзьце ўсю ўвагу на тым, як праз вашы ноздры праходзіць халоднае паветра падчас ўдыху і цёплае падчас выдыху. Можа здарыцца, што ад усведамлення ўласнага дыхання вам спачатку зробіцца не па сабе і дыханне зробіцца няроўным, але звычайна гэта хутка мінае. Калі гэта будзе працягвацца доўга і вы пачнеце задыхацца, тады гэтае практыкаванне пакуль не для вас.
У большасці людзей падчас гэтага практыкавання дыханне змяняецца, робіцца глыбей і раўней, і на іх сыходзіць санлівасць. Само па сабе гэтае практыкаванне вельмі добра падыходзіць для рэлаксацыі, але калі вы хочаце выкарыстоўваць яго для малітвы, тады паспрабуйце ва ўдыху выказаць усё, што прагнеце ў жыцці, якім бы нездзяйсняльным гэта не здавалася, а ў выдыху даручыць усе Богу: усё сваё жыццё з яго клопатамі, грахамі, пачуццем віны і скрухай.
Вельмі важна рабіць гэта, ніякім чынам не ацэньваючы сябе: ні адмоўна, ні станоўча. Засяродзьцеся на жаданні аддаць Богу ўвесь неспакой пра сябе самога і не трымайцеся за яго, быццам за вялікую каштоўнасць.
(adapted from God of Surprises by Gerry W Hughes SJ)
Практыкаванне для слыху
Сядзьце на крэсла роўна, але выгодна, абапіраючыся на спінку.
Зараз проста заўважайце гукі, якія чуеце – гукі ўдалечыні. Проста пачуйце іх, не старайцеся іх нават назваць…
Адзначце больш слабыя гукі, пасля тыя, што чуюцца бліжэй. Проста слухайце, усведамляйце іх…
І біццё вашага сэрца – ледзь прыкметнае, але гэта рытм вашага жыцця…
І гук цішыні там, дзе вы моліцеся, гук цішыні ўнутры вас…
Услухоўвайцеся так некалькі хвілін.
(adapted from Praying in Lent by Donal Neary SJ)
Дапаможнік па свабодзе
Што гэта?
Гаворка ідзе пра тое, каб распазнаць дар свабоды волі, дадзены нам Богам, і ахвяраваць гэты дар Яму, каб мы маглі сваю волю прывесці ў суладдзе з воляй Божай наконт нас і заставацца адкрытымі на Яго волю падчас малітвы.
Практыка:
Малітва аб свабодзе
Гэтая малітва дапамагае нам аддаць сябе ў Божыя рукі, каб Ён распараджаўся намі. Святы Ігнацый апісвае гэтую «падрыхтоўчую малітву» як просьбу аб «ласцы, каб усе мае намеры, рашэнні і дзеянні былі скіраваныя толькі на служэнне і хвалу Яго Боскай Велічы». (Духоўныя практыкаванні 46). Можаце памаліцца наступнымі словамі:
Пане, я вельмі хачу добра падрыхтавацца да гэтай сустрэчы з Табою.
Я вельмі хачу быць падрыхтаваным, каб пачуць Цябе, быць уважлівым да Тваіх слоў і здолець адказаць Табе ўсім сабой.
Прашу Цябе, дапамажы, каб мае намеры зрабіліся яснымі і чыстымі.
Ува мне ёсць столькі супярэчлівых жаданняў.
Я непакоюся з-за дробязных і часовых праблем.
Я ведаю, што калі аддам Табе сваё сэрца,
што б я ні рабіў, будзе сыходзіць з майго новага сэрца, якое Ты дасі мне.
Усё, што я ўяўляю сабой сёння, усё тое, што я буду рабіць,
усе мае сустрэчы, разважанні, нават мае расчараванні і няўдачы
і асабліва гэты час малітвы
разам з усім маім жыццём я аддаю ў Твае рукі.
Божа, я – Твой. Ствары з мяне тое, што пажадаеш. Амэн.
Прагляд свядомасці
Што гэта?
Гэтае практыкаванне вельмі блізкае да рахунку сумлення, які з’яўляецца часткай традыцыі св. Ігнацыя, і ўключае ў сябе прагляд апошніх 24 гадзін з мэтай убачыць, дзе Бог дзейнічаў і як. Мы можам разглядаць як моманты “суцяшэння”, калі мы адчувалі Божую любоў, ласку і міласэрнасць, так і моманты “пакінутасці”, калі мы, магчыма, не адчувалі Божай прысутнасці, або, магчыма, адвярнуліся ад Бога, ад любові, і ў выніку пацярпелі паразу. Мы дзякуем Богу за тое, што было добра, і просім Божай міласэрнасці і прабачэння за памылкі, грахі і правіны.
Практыка:
Уводзіны ў Прагляд свядомасці
Гэта праўда, што праца Бога працягваецца ў кожнай дробязі нашага жыцця, але як нам пачаць распазнаваць Яго дзеянне і сваю рэакцыю на яго?
У канцы дня, перад сном, наш розум, нават без асаблівых намаганняў з нашага боку, пачынае пракручваць нанова некаторыя падзеі дня настолькі яскрава, што часам бывае складана адразу заснуць. Мы можам заўважыць, што зноў перажываем сварку, думаючы пра дасціпныя і вострыя словы, якія мы маглі б сказаць, калі б мы былі больш кемлівыя, і гэтак далей.
Прагляд свядомасці базуецца на натуральнай схільнасці розума. Гэтае практыкаванне дапамагае нам лепш усведамляць прысутнасць і ўдзел Бога ў нашым штодзённым жыцці, быць больш уважлівымі да момантаў супрацоўніцтва з Божай ласкай і прызнаваць выпадкі, у якіх мы не прынялі Яго любоў.
Як зрабіць Прагляд свядомасці
Дазвольце розуму заняцца апошнімі 24 гадзінамі, устрымліваючыся ад любога самаасуджэння, адабрэння або неадабрэння, звяртаючы ўвагу і атрымліваючы асалоду ад момантаў дня, за якія нараджаецца ў душы ўдзячнасць. Нават у самы цяжкі дзень ёсць некалькі добрых момантаў, нам трэба толькі парупіцца быць уважлівымі: гэта можа быць кропля дажджу, якая падае, або той просты факт, што мне дадзены зрок, здольнасць бачыць Божы свет. Калі людзі пачынаюць рабіць гэтае практыкаванне, звычайна здзіўляюцца колькасці і разнастайнасці добрых момантаў дня, якія ў адваротным выпадку былі б хутка забытыя або зацененыя іншымі балючымі момантамі. Успомніўшы добрыя падзеі, сустрэчы, дзякуйце за кожную і праслаўляйце Бога.
Наступны крок пасля падзякі – прыгадаць настроі і пачуцці, адзначаючы, па магчымасці, што прывяло да іх, але зноў жа ўстрымліваючыся ад усялякага самаасуджэння. Праглядаючы пачуцці, трывайце ў прысутнасці Хрыста і прасіце Яго паказаць вам стаўленне, якое ляжыць у іх аснове. Важна не аналізаваць свой досвед, але сузіраць яго ў прысутнасці Хрыста і дазволіць Яму паказаць, дзе мы дазволілі Яму быць у сэрцы, а дзе адмовіліся ад Яго цягам дня. Дзякуем Яму за моманты, калі мы супрацоўнічалі з Яго ласкай, і просім прабачэння за тыя выпадкі, калі мы не прыслухаліся да Яго, адвярнуліся і засталіся глухімі. Ён ніколі не адмаўляе ў прабачэнні. Ён нашмат лепш за нас ведае нашыя слабасці. Усё, што нам трэба зрабіць, – паказаць Яму свае немачы, і Ён зможа ператварыць нашую слабасць у сілу. Можам завяршыць кароткай малітвай, якой мы таксама ахінём наступны дзень і папросім Божай дапамогі.
Малітва
Пане, Ты ведаеш мяне лепш, чым я сябе. Твой Дух пранізвае кожны момант жыцця. Дзякую Табе за ласку і любоў, якімі Ты абсыпаеш мяне. Дзякуй, што Ты няспынна і лагодна запрашаеш упусціць Цябе ў сэрца, у кожнае імгненне жыцця. Прабач мяне за моманты, калі я адмаўляўся ад гэтага запрашэння і закрываўся ад Цябе. Дапамажы мне заўтра распазнаваць Тваю прысутнасць, адкрыцца Табе, дазволіць Табе працаваць ува мне дзеля Тваёй большай хвалы. Амэн.
Scripture Guide
What is it?
This is where we read a passage of scripture, slowly and mindfully, and see what strikes us or catches our attention. How is God speaking to us through His Word? Below are some thoughts and exercises on how to do this.
Practice:
Listening to the Word
Read over the passage, slowly, several times and see if any word or phrase stands out for you, and stay with that phrase for as long as you like before turning your attention to any other.
The process is a bit like sucking a boiled sweet (for US readers, hard candy). Do not try to analyse the phrase, just as you would not normally break up a boiled sweet and subject it to chemical analysis before tasting it.
Often a phrase will catch the attention of our subconscious mind’s needs long before our conscious mind is aware of the reason for the attraction. That is why it is good to remain with the phrase for as long as possible without trying to analyse it.
I may find all sorts of distractions running through my mind, but some thoughts, far from being distractions, can become the substance of my prayer. It is as though the phrase of Scripture is a searchlight which plays upon my stream of consciousness, thoughts, memories, reflections, daydreams, hopes, ambitions, fears, and I pray out of the mixture of God’s Word and my inner thoughts and feelings.
Scripture as a Searchlight
The opening verse of the Bible, “Now the earth was a formless void, there was darkness over the deep and God’s spirit hovered over the water”, is describing a present state of affairs, not a past event, and when I pray from the Scriptures I am letting the Spirit of God hover over the chaos and darkness of my being.
When I allow the Word of God to hover over my preoccupations, then anything can happen, for he is the God of surprises. It is important that I do not hide my inner chaos from the Word of God or from myself. We are often so trained that we think it wrong to allow any negative feelings entry into our prayer, especially negative feelings about God. We have to learn to grow out of this training, expressing our feelings and thoughts freely before God and trusting that he is big enough to take our tantrums. There is no point in pretending before God, who knows us better than we know ourselves.
There is no thought, feeling or desire within you which cannot become the substance of your prayer in the light of God’s Word, when you know that God loves the chaos that is you and that his Spirit working in you can do infinitely more than you can think or imagine.
Dealing with Distractions
Trying to pray like this, it may well happen that the mind begins to fill with questions and apparent distractions. How do I know that I am not deceiving myself? How do I know these words are true, that God really does communicate himself through them? Do I really have faith in God? These are valid questions, but for now let them wait. When a child is frightened in the night, the mother goes and lifts the child and says, ‘It’s all right,’ and the child gradually quietens. But if she has a prodigy on her hands who replies, ‘But mother, what epistemological and metaphysical assumptions are you making in that statement and what empirical evidence can you adduce in support of your contention?’ then mother really has a problem in her arms. In prayer we are like that impossible child if we refuse to listen to God until he has measured up to whatever criteria we may care to lay down. We communicate with him first with our hearts. The heart is not mindless: it has reasons, deeper than we can see at first with our conscious minds.
Having left the questions aside for now, what do I do with all the other distractions which flood my mind? I may begin to wonder if I left the gas on, or remember an email I forgot to send. If it is urgent, like the gas, the safest thing is to go and check. With matters that can wait, perhaps jot them down for later. Anything else which comes to mind, far from being a distraction, can become the substance of my prayer.
Inspiration Guide
In this section we give you some thoughts and impressions on which to reflect, in order to help you dive more deeply into the scriptures, and apply them to your own life. These are the thoughts of individuals and so there may be some that speak to you and others that don’t, even some things you agree with and others you don’t. Feel free to take on board only that which you find helpful and simply let go of the rest. Sometimes a word or idea may challenge us, and we may like to bring this to prayer to see if the Lord is speaking to us in a new way, or wants us to learn or understand something new. We pray for open and receptive hearts and minds and try to leave our preconceptions behind as we enter into this “Sacred Space” with God.
Размова з Езусам
Што гэта?
Гэта тая частка малітвы, у якой мы размаўляем з Езусам (або той Асобай Тройцы, з якой мы больш за ўсё маем дачыненне) пра тое, што цяпер прачыталі ў Пісанні або перажываем у сэрцы, гэтак жа, як бы мы размаўлялі з блізкім сябрам. Часта кажуць пра сардэчную размову з Панам, таму можа быць карысна ўявіць Езуса, які стаіць або сядзіць побач з намі, уявіць Яго твар і позірк. Важна не толькі размаўляць з Панам, але і слухаць, што Ён кажа ў адказ. Трэба прыйсці такімі, якія мы ёсць, без прытворства – мы можам быць поўнасцю самімі сабой перад нашым Богам, які нас бязмежна любіць.
Практыка:
Размова з Езусам
Уявіце, што побач з вамі сядзіць Езус. Пастаўце сваё ўяўленне на служэнне веры. Езуса тут няма ў такім сэнсе, як вы сабе ўяўляеце, але ўсё ж Ён, вядома, тут, і ўяўленне дапаможа вам усвядоміць гэта. Зараз пагутарыце з Езусам… Калі нікога побач няма, кажыце паціху ўголас… Слухайце, што Езус кажа вам у адказ, або ўяўляйце сабе Яго адказы… У гэтым розніца паміж роздумам і малітвай: калі мы думаем, мы звычайна размаўляем самі з сабой; калі мы молімся, мы размаўляем з Богам.
Anthony de Mello SJ, Sadhana pages 78-79
Святы Ігнацый называе гэта “размовай” і тлумачыць:
“Размову трэба праводзіць як сапраўдны дыялог – як сябар размаўляе з сябрам, альбо як слуга са сваім панам, – ці то выпрошваючы якую-небудзь ласку, ці то абвінавачваючы сябе самога ў чымсьці дрэнным, ці то паведамляючы пра свае справы (думкі, сумненні, намеры, стан сваёй душы), і ва ўсім просячы парады… …. У размовах варта разважаць і прасіць адпаведна з тэмай разважання, згодна з тым, ці знаходзіцца хтосьці ў спакусе ці ў суцяшэнні; ці хоча мець тую ці іншую цноту; ці хоча сябе схіліць у той ці іншы бок; ці хоча здабыць смутак ці радасць, адпаведна прадмету сузірання; просячы толькі таго, чаго найбольш моцна жадае дасягнуць”.
Духоўныя практыкаванні, 199
Завяршэнне
Завяшыць малітву варта нейкай заключнай думкай або малітвай: магчыма, падзякаваць Богу або зрабіць пастанову для сябе. А затым вярнуцца да дзённых спраў і звычайнага жыцця.