
Запрашаем затрымацца на некалькі хвілін у “Прасторы малітвы”, каб пабыць з Богам – тут і цяпер, з дапамогай нашага сайта, дзе вы знойдзеце фрагмент Евангелля на кожны дзень, разважанні і суправаджэнне.
Пачніце малітву
Магчымасць зрабіць ахвяраванне на карысць праекта “Sacred Space”.
ДЛЯ РАЗВАЖАННЯ І МАЛІТВЫ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ
Пан прыходзіць да тых, хто праз малітву шукае Яго
Дзіўна, што ў Евангеллі ўдовы звычайна вельмі пазітыўныя асобы. У адной з прыпавесцей, якія расказаў Езус, удава пастаянна звяртаецца да чэрствага суддзі за справядлівасцю, на якую яна мае права, пакуль нарэшце не прымушае яго ўспрыняць яе ўсур'ёз. Езус расказаў гэтую прыпавесць, каб заахвоціць нас заўсёды маліцца і не падаць духам. У іншы раз, калі Езус быў у Ерузалемскай святыні, Ён убачыў, як удава паклала ў скарбніцу дзве медныя манеты — усё, што мела на жыццё. Езус звяртае ўвагу сваіх вучняў на яе як на прыклад поўнага аддання сябе Богу. У адным з Евангелляў мы знаходзім удаву па імені Ганна, якая ніколі не выходзіла са святыні, служачы Богу днём і ноччу постам і малітвай.
Удовы былі безабароннымі і ўразлівымі ў часы Езуса. Калі ў іх не было дзяцей, яны былі ў асабліва небяспецы. Магчыма, менавіта вельмі ўразлівы статус "прымусіў" іх даверыць сябе Богу. Калі ім не было на каго спадзявацца, яны маглі спадзявацца на Бога. Яны былі адзінокімі ў свеце, але ў жыцці была прастора, напоўненая Богам.
Ганна няспынна малітоўна ядналася з Богам. Яна апынулася паблізу менавіта тады, калі Марыя і Юзаф прынеслі дзіця ў святыню, а Сімяон абвяшчаў, кім гэтае дзіця стане. Пазней дарослы Езус сказаў: «Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце». Ганна шукала Пана ў малітве, і аднойчы знайшла Яго. Знайшоўшы, яна падзялілася Ім з іншымі. Яна распавядала пра дзіця ўсім, хто чакаў вызвалення Ерузалема. Нам ёсць чаму навучыцца ў гэтай удавы. Яна нагадвае нам, што Пан прыходзіць да тых, хто з малітвай шукае Яго, і заклікае нас дзяліцца з іншымі тым, што Ён прыйшоў да нас.
Martin Hogan, The Word of God is Living and Active
Памятаем у гэты час...
Памолімся за новаабранага Папу Льва XIV, каб яго кіраванне як Намесніка Хрыста было адзначана пакорным служэннем Божаму народу, як гэта выдатна падкрэслівае адзін з яго папскіх тытулаў: Слуга Слуг Божых.
Мы паўтараем яго шчыры заклік да міру, з перакананнем падхопліваючы яго заклік: «Ніколі больш вайны!»
Папа Леў абраў сваім дэвізам выраз, глыбока ўкаранёны ў аўгустынскай традыцыі: «У Ім адзіным мы адзіныя».
Гэтае моцнае сцвярджэнне паходзіць з разважанняў святога Аўгустына над псальмам 127:
“Хрыстус – галава і цела – адзін чалавек. А што такое цела Хрыстова? Ягоны Касцёл. Хоць нас, хрысціян, шмат, у адзіным Хрысце мы з’яўляемся адзіным цэлым. Нас шмат – і мы адно, бо мы злучаныя з Ім, і калі нашая Галава ў нябёсах, то і члены пойдуць следам”.
Мы пакліканы жыць як адно цела ў Хрысце. Няхай нашыя штодзённыя ўчынкі спрыяюць гэтаму боскаму адзінству.
“Sacred Space” – штодзённая малітва цягам 25 гадоў
Праект “Sacred Space” быў створаны ў 1999 годзе і з таго часу кожны дзень прапануе новы кантэнт. Вы можаце даведацца больш на старонцы “Пра нас”, або, калі вы часта бываеце тут, можаце падзяліцца сваёй гісторыяй “Прасторы малітвы” на старонцы Зваротная сувязь”. Да нашага 25-годдзя мы прадстаўляем гісторыі людзей, для якіх “Sacred Space” (“Прастора малітвы”) адыграла ў жыцці асаблівую ролю. Калі маеце жаданне, падзяліцеся сваёй гісторыяй “Прасторы малітвы”.
Зваротная сувязь “Прасторы малітвы”