Запрашаем затрымацца на некалькі хвілін у “Прасторы малітвы”, каб пабыць з Богам – тут і цяпер, з дапамогай нашага сайта, дзе вы знойдзеце фрагмент Евангелля на кожны дзень, разважанні і суправаджэнне.

Пачніце малітву

ДЛЯ РАЗВАЖАННЯ І МАЛІТВЫ НА ГЭТЫМ ТЫДНІ

Сэрца, розум і воля

У пошуках таго, што па-сапраўднаму істотна, суладдзе сэрца і розуму цалкам магчымае. Для волі таксама ёёсць месца. Распазнаванне прадугледжвае поўную раўнавагу паміж гэтымі трыма чалавечымі здольнасцямі.

Вопыт паказвае, што не кожнае прыемнае пачуццё з'яўляецца надзейным указальнікам. І наадварот, непрыемныя адчуванні часам могуць паказваць шлях да большага шчасця. Як ты дзейнічаеш, калі падчас крызісу цябе “кідае” ад аднаго пачуцця да іншага зноў і зноў? Ці спрабуеш распазнаваць свае ўнутраныя рухі, ці практыкуеш распазнаванне толькі на вызначальных жыццёвых скрыжаваннях? Хіба не варта звяртацца да яго і ў паўсядзённым жыцці? Што ты робіш, калі не згаджаешся з блізкімі па тым ці іншым пытанні, але вымушаны прыняць нейкае канкрэтнае рашэнне? Якім чынам вы, як бацькі, можаце дапамагчы свайму дзіцяці навучыцца распазнаваць? Ці ты здольны звярнуцца да распазнавання, калі цябе ахопліваюць сумневы?

Trust Your Feelings by Nikolaas Sintobin SJ (p.11)


Памятаем у гэты час…

Падумаем пра ўсіх людзей, уцягнутых у канфлікты па ўсім свеце, і памолімся, каб Дух супакою панаваў у гарачых кропках планеты, кранаючы кожнае сэрца і прыносячы глыбокую любоў, сапраўдную еднасць і трывалы мір. Пане, прыйдзі і аздараві ўсе народы і загаі ўсе людскія раны. Амэн.


“Sacred Space” – штодзённая малітва цягам 25 гадоў

Праект “Sacred Space” быў створаны ў 1999 годзе і з таго часу кожны дзень прапануе новы кантэнт. Вы можаце даведацца больш на старонцы “Пра нас”, або, калі вы часта бываеце тут, можаце падзяліцца сваёй гісторыяй “Прасторы малітвы” на старонцы Зваротная сувязь”. Да нашага 25-годдзя мы прадстаўляем гісторыі людзей, для якіх “Sacred Space” (“Прастора малітвы”) адыграла ў жыцці асаблівую ролю. Калі маеце жаданне, падзяліцеся сваёй гісторыяй “Прасторы малітвы”.

Зваротная сувязь “Прасторы малітвы”

Іншыя матэрыялы "Прасторы малітвы"