Апостальства малітвы
Кожны месяц Папа давярае малітоўную інтэнцыю сваёй Сусветнай малітоўнай сеткі, Апостальству малітвы. Гэтыя інтэнцыі, якія выказваюць занепакоенасць Папы чалавецтвам і місіяй Касцёла, прадстаўлены разам з ранішняй і вячэрняй малітвай. Запрашаем далучыцца да многіх вернікаў па ўсім свеце і маліцца разам з Папам.
Інтэнцыя Папы на кастрычнік 2026 г.
Молімся, каб ва ўсім Касцёле было створана душпастырства псіхічна хворых, якое дапаможа пераадолець стыгматызацыю і дыскрымінацыю людзей з псіхічнымі захворваннямі.
Ранішняя малітва
Кожную раніцу, прачынаючыся, я дзякую за ўсё, чым Ты мяне благаслаўляеш. Дзякую за світанак новага дня, за дзённае святло, за птушак нябесных. Дзякую за новыя магчымасці, якія Ты даеш мне сёння. Дзякуй, Пане, што Ты са мной на кожным кроку; нават калі я не бачу шляху наперад, я ведаю, што Ты побач, што вядзеш мяне. Я давяраю гэты дзень, гэты момант Табе, Божа. Асвятлі маю цемру і змрок тых, хто вакол мяне пакутуе ад псіхічных захворванняў. Няхай Твая прысутнасць атуляе мяне і людзей на маім шляху. Дапамажы мне быць промнем надзеі для церпячых.
Вячэрняя малітва
Суціш мае імклівыя думкі, Пане, і дай адпачынак пасля доўгага дня. Аднаві мой спакой і раўнавагу. Дай мне надзею сярод маіх страхаў і цемры. Напоўні мае сны трапяткім захапленнем Табой, і дазволь мне прачнуцца заўтраа радасным і здаровым.
«У спакоі кладуся і засынаю, бо Ты адзіны, Госпадзе, даеш мне жыць ў бяспецы» — Псальм 4:8