серада 5 Люты •Saint Agatha, Virgin, Martyr
Прысутнасць
Пане, дапамажы мне шырока адчыніць Табе дзверы сэрца
на гэты час, калі я адкладаю ўбок турботы і справы.
Напоўні плынь маіх думак спакоем і любоўю.
Свабода
З Божай ласкі я нарадзіўся/нарадзілася, каб жыць у свабодзе,
атрымліваць асалоду ад дабротаў, якія Ён стварыў для мяне.
О Пане, дай мне жыць паводле Тваёй задумы,
напоўніцу давяраючы Тваёй любові.
Усведамленне
Нябесны Ойча, дзякуй Табе, што Твая любоў ніколі не мінае і што Твая міласэрнасць аднаўляецца з пачаткам кожнага новага дня. Няхай жа я заўсёды звяртаюся да Цябе са сваімі патрэбамі, з любоўю і даверам.
Божае слова
Мк 6:1-61Выйшаўшы адтуль, Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. 2Калі надышоў шабат, Ён пачаў навучаць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: «Адкуль у Яго гэта і што за мудрасць дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? 3 Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры?» І абураліся на Яго. 4А Езус казаў ім: «Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне яго, сярод родных яго і ў доме яго». 5Таму Ён не мог учыніць там ніякага цуду, толькі на некалькіх хворых усклаў рукі і аздаравіў іх. 6І дзівіўся іх бязвер’ю.
Хадзіў па навакольных вёсках і навучаў.
Разважанне да Божага слова
- Рэўнасць і жорсткасць сэрцаў перашкодзіла суайчыннікам Езуса прыняць Яго зычліва і адкрыта. Ён прынёс ім скарб Добрай Навіны і, несумненна, спадзяваўся, што Яго сардэчна прывітаюць, што Ён вылечыць там усіх хворых. Можа, з-за ўласнай слепаты я замінаю Богу даць мне ўсяго Сябе?
- Здзіўленне жыхароў Назарэта гэтым «новым» Езусам красамоўна сведчыць аб тым, наколькі звычайным было Яго дзяцінства і сталенне як сына цесляра. Большасць з нас мае звычайнае жыццё, але ў вачах Бога кожнае жыццё каштоўнае і непаўторнае. Падзякуем Яму за цуд нашага існавання.
Размова
Зараз я ўяўляю перад сабой адну з Асобаў Тройцы, Айца, Сына ці Святога Духа, хто прыйдзе ва ўяўленне найбольш натуральным чынам, і вяду сардэчную размову аб сённяшнім фрагменце Пісання або падзях майго жыцця, якія хвалююць мяне ў гэты момант.
Заканчэнне
Напоўнены любячай прысутнасцю Бога,
Я прашу Яго благаславіць мяне і накіроўваць мае крокі
у спаўненні Яго волі і супрацоўніцтве з Яго ласкай у сваім штодзённым жыцці.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.