серада 16 Красавік •Holy Week
Прысутнасць
Пане Езу, прыходжу да Цябе сёння з тугою па Тваёй прысутнасці. Я прагну любіць Цябе, як Ты любіш мяне. Няхай ніколі і нішто не разлучыць мяне з Табою.
Свабода
Напоўні мяне Духам Тваім Святым, Пане,
дзеля ўнутранай свабоды.
Няхай Твой Дух узбудзіць у сэрцы
жаданне ведаць і любіць Цябе з кожным днём усё больш.
Усведамленне
Божа, дай мне адпачыць у Тваёй прамяністай прысутнасці, як кветка грэецца ў святле і цяпле сонца. Дзякуй, што прыносіш святло і цеплыню ў маё жыццё праз іншых людзей, праз прыроду, праз сваё Слова.
Божае слова
Мц 26:14-2514Тады адзін з Дванаццаці, якога звалі Юда Іскарыёт, пайшоў да першасвятароў 15і сказаў: «Што хочаце мне даць, і я выдам вам Яго?» Яны ж вызначылі яму трыццаць срэбранікаў. 16І з таго часу ён шукаў нагоды выдаць Яго.
1717 У першы дзень Праснакоў прыйшлі вучні да Езуса і сказалі: «Дзе хочаш, каб мы прыгатавалі Табе з’есці пасху?» 1818 Ён адказаў: «Ідзіце ў горад да пэўнага чалавека і скажыце яму: “Настаўнік кажа: час Мой блізкі; у цябе зраблю пасху з вучнямі Маімі”». 1919 Вучні ўчынілі так, як загадаў ім Езус, і прыгатавалі пасху.
2020 Калі ж настаў вечар, Ён з Дванаццаццю заняў месца ля стала. 2121 А калі елі, сказаў: «Сапраўды кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне». 2222 Вельмі засмуціўшыся, яны пачалі казаць Яму адзін за адным: «Ці не я, Пане?» 2323 А Ён адказаў: «Хто апусціў са Мною руку ў місу, той выдасць Мяне. 24 Сапраўды, Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго, але гора таму чалавеку, які выдае Сына Чалавечага! Лепш было б гэтаму чалавеку не нарадзіцца». 25 Юда, які збіраўся Яго выдаць, спытаўся: «Ці не я, Раббі?» Езус адказаў: «Ты сказаў».
Разважанне да Божага слова
Ужо была згадка ў Евангеллі, што Юда падкрадаў з агульнага кашалька. Цяпер яго прагнасць узрасла, ён хоча яшчэ больш грошай. Страшная рэч, асабліва для людзей, якія аддалі сябе Богу, адгукнуўшыся на пакліканне да манаскага ці святарскага жыцця. Вось і Юда, маючы такое прывілеяванае пакліканне, усё ж зграшыў так цяжка. Святы Павел у Пасланні да філіпянаў кажа сваім навернутым: «З бояззю і трымценнем здзяйсняйце сваё збаўленне». Усе мы грэшнікі і заўсёды патрабуем Божай міласэрнасці і ласкі.
Размова
Езус часта задаваў пытанні тым, хто прыходзіў да Яго.
Адчуваючы Яго цяпер побач,
уяўлю, што Ён пытаецца ў адказ на маю малітву:
“Чаго ты жадаеш?”
“Як табе дапамагчы?”
“Што Я магу табе даць?”
Заканчэнне
Я дзякую Богу за магчымасць правесці сам-насам з Ім некалькі хвілін,
і цяпер іду далей з радасцю і надзеяй
служыць Яго народу.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.