нядзеля 20 Красавік •Easter Sunday of the Resurrection of the Lord
Прысутнасць
Езус чакае, ціха і нябачна, магчымасці ўвайсці ў маё сэрца.
Я адгукнуся на Яго прысутнасць.
Ён прыходзіць са сваёй бясконцай моцай і любоўю.
Напаўняе мяне радасцю і спакоем.
Свабода
Стараюся адмовіцца ад любых забабонаў і абмежаванасці мыслення,
якія могуць затуманіць мой зрок у гэты момант.
Аддаю ўсё міласэрнаму клопату Бога, каб маліцца ў свабодзе, праўдзе і яснасці.
Усведамленне
Езу, дзякую Табе за гэты момант, калі я адчуваю Тваю прысутнасць. Дапамажы мне ўзрастаць ва ўважнасці на Тваю прысутнасць у штодзённым жыцці і ў іншых людзях.
Божае слова
Ян 20:1-91У першы дзень тыдня Марыя Магдалена прыйшла да магілы раніцай, калі было яшчэ цёмна, і ўбачыла, што камень адсунуты ад магілы. 22 Тады пабегла і прыйшла да Сымона Пятра і да другога вучня, якога любіў Езус, і сказала ім: «Забралі Пана з магілы, і не ведаем, дзе паклалі Яго!» 33 Тады выйшаў Пётр і другі вучань, і пайшлі да магілы. 4Пабеглі абодва разам. Другі вучань пабег наперадзе хутчэй за Пятра і прыбыў да магілы першы. 5Заглянуўшы, убачыў, што ляжаць палотны, аднак не ўвайшоў. 6Тады прыйшоў услед за ім Сымон Пётр, увайшоў у магілу і ўбачыў палотны, якія там ляжалі, 7і хусту, якая была на галаве Ягонай, не з палотнамі яна ляжала, а асобна, скручаная на іншым месцы. 88Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў. 9Бо яны яшчэ не ведалі Пісання, што трэба было Яму ўваскрэснуць з мёртвых.
Разважанне да Божага слова
Хопіць! Уваскрасенне. Сэрца трубны гук! Прэч журба, беспрасветныя смутныя дні, маркота. На маёй залітай вадой палубе заззяў маяк, вечны промень». Так пісаў паэт Джэрард Мэнлі Хопкінс SJ пра суцяшэнне, якое паходзіць з Уваскрасення. Цемра граху і смерці назаўсёды знішчана «вечным промнем» велікоднай раніцы. Мы адкрываем сэрцы на радасць перамогі Хрыста і святкуем Пасху з бязмернай удзячнасцю Богу.
Езус прадказваў сваё ўваскрасенне з мёртвых - і так сталася. Цяпер усё змянілася. Ён апраўданы сваім трыумфам над тымі, хто супрацьстаяў Яму. Мы ўсе ўдзельнічаем у перамозе Езуса Хрыста, нашага Брата, і ўсе ласкі, якія хоць калі спатрэбяцца нам, Ён здабыў для нас. Падобна апосталам, якія беглі да магілы, дазволім жа грандыёзнасці гэтай падзеі пранікнуць у самае сэрца падчас сустрэчы з нашым Збаўцам у малітве.
Размова
Няхай Твой Святы Дух вядзе мяне
ва ўсіх кантактах з людзьмі.
Няхай дасць мне здольнасць з любоўю размаўляць з усімі.
Заканчэнне
Хвала Айцу і Сыну, і Духу Святому.
як было спрадвеку,
цяпер і заўсёды,
і навекі вечныя. Амэн.
Амэн
Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.
Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў.