Дзень 1: Рэфлексіўнае жыццё
Nature
Heartsong from Inner Music
By Madeleine Doherty (CD1 track 2)
Instrumental harp music based on Madeline's meditations. www.madeleinedoherty.ie
Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble
By Crux Vocal Ensemble
Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com
Без музыкі
Дзень 1: Рэфлексіўнае жыццё
«Ты, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. А твой Айцец, які бачыць патаемнае, аддасць табе». (Мц 6:6)
Асабліва важным для ўнутранага жыцця пілігрыма св. Ігнацый лічыў адно практыкаванне. Гэта малітва, шырока вядомая як рахунак сумлення, прагляд дня або т. зв. “экзамен”. Ён настойваў на тым, што нават калі няма часу на якую-небудзь іншую форму малітвы, гэтую практыку трэба верна захоўваць. Малітоўны прагляд заахвочвае нас кожны дзень знаходзіць час, каб паглядзець на падзеі дня вачыма веры.
Калі мы робім такую рэфлексіўную малітву часткай штодзённасці, то закладаем аснову духоўнага мастацтва рэфлексіўнага жыцця і трывалы падмурак асабістых адносін з Богам, які жыве не толькі ў вышыні, над намі, але і ўнутры нас і вакол нас.
Праглядаючы свой дзень, падумаю, за што я найбольш удзячны? Можа, аб нечым шкадую?
Што падтрымлівала мяне сёння, а што сталася выклікам?
Пасля якіх падзей, размоў, думак я адчуваў сябе больш жывым, больш злучаным з іншымі, больш блізкім да свайго сапраўднага “я”? Ці здарылася штосьці такое, пасля чаго я адчуваў сябе прыніжаным ці нейкім чынам адлучаным ад іншых і ад сябе сапраўднага?
Як і дзе я ўсведамляў прысутнасць Бога? Можа, праз дабрыню іншых? Якая малітва нараджаецца ўва мне ў адказ на падзеі гэтага дня?
Пане, дапамажы мне знайсці час і месца для разважання ў Тваім святле над падзеямі і сустрэчамі сённяшняга дня. Абудзі маё сэрца да ўспрымання рэальнасці Тваёй Прысутнасці ў кожны момант. Кіруй маімі крокамі і будзь маім нязменным спадарожнікам.
Пане, стаю ў Тваёй прысутнасці, прыведзены Святым Духам, натхнёны жыццём і навучаннем Твайго слугі Ігнацыя, і прыношу Табе сваю інтэнцыю ў гэты асаблівы час малітвы… (выказаць інтэнцыю). Па прыкладу святога Ігнацыя, я прагну больш Цябе пазнаць, каб мацней палюбіць і больш рашуча ісці за Табой. Паўтараючы яго словы, і ў моцы Твайго Духа, я асмельваюся казаць: “Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю. Ты мне ўсё гэта даў – Табе, Пане, вяртаю. Усё Тваё. Распараджайся гэтым паводле сваёй волі. Дай мне толькі любоў Тваю і ласку, і мне гэтага хопіць”.