Дзень 2: У школе Евангелля
Nature
Heartsong from Inner Music
By Madeleine Doherty (CD1 track 2)
Instrumental harp music based on Madeline's meditations. www.madeleinedoherty.ie
Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble
By Crux Vocal Ensemble
Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com
Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble
By Crux Vocal Ensemble
Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com
Без музыкі
Дзень 2: У школе Евангелля
«Калі Езус праходзіў каля Галілейскага мора, Ён убачыў двух братоў: Сымона, якога называлі Пятром, і ягонага брата Андрэя, якія закідвалі сеткі ў мора, бо яны былі рыбакамі. І сказаў ім: «Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас рыбакамі людзей». Яны ж адразу, пакінуўшы сеткі, пайшлі за Ім» (Мц 4:18-20).
Шлях “Духоўных практыкаванняў” св. Ігнацыя – гэта няспыннае падарожжа асабістай малітвы, што пераважна абапіраецца на разважанні біблійных падзей і праводзіць пілігрыма праз служэнне Езуса, Яго Муку, смерць і ўваскрасенне, нязменна запытваючы: як гэты ўрывак прамаўляе да мяне? Аб чым просіць? Да чаго заклікае?
У малітоўным вандраванні праз Святое Пісанне мы становімся вучнямі Настаўніка, ідучы следам за Ім, назіраючы за дзеяннямі. Мы вучымся ўцелаўляць Яго падыход і каштоўнасці ў сваім жыцці. Прабываючы з Ім, мы таксама даведваемся, што вучнёўства каштуе і можа выклікаць супраціў у той ці іншай форме, але поруч з Настаўнікам і з Ягоным Духам у сэрцы мы зможам пераадолець цемру. Малітоўнае разважанне евангельскіх сцэн і падзей з’яўляецца цудоўным спосабам злучыць сваё жыццё з прыкладам, які даў нам Езус.
Чытаючы прапанаваны на сёння фрагмент Евангелля, я прашу аб ласцы ўвайсці ў яго з дапамогай уяўлення, быццам бы прысутнічаць там.
Дзе я ў гэтай гісторыі? Што мяне найбольш кранае? Якім чынам адпавядае майму жыццю і абставінам?
Калі я адчуваю жаданне штосьці сказаць Езусу, чым дзялюся з Ім, аб чым пытаюся, што чую ў адказ?
Прашу аб ласцы глыбокага і асабістага ўдзелу ў служэнні Езуса на зямлі, каб быць разам з Ім і навучыцца ад Яго, што значыць па-сапраўднаму жыць як тая асоба, якой Ты стварыў мяне. Няхай я верна застануся пры Ім падчас Мукі і смерці. Няхай маё сэрца і розум ўсё больш і больш прыпадабняюцца да розуму і сэрца Таго, за кім я іду.
Пане, стаю ў Тваёй прысутнасці, прыведзены Святым Духам, натхнёны жыццём і навучаннем Твайго слугі Ігнацыя, і прыношу Табе сваю інтэнцыю ў гэты асаблівы час малітвы… (выказаць інтэнцыю). Па прыкладу святога Ігнацыя, я прагну больш Цябе пазнаць, каб мацней палюбіць і больш рашуча ісці за Табой. Паўтараючы яго словы, і ў моцы Твайго Духа, я асмельваюся казаць: “Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю. Ты мне ўсё гэта даў – Табе, Пане, вяртаю. Усё Тваё. Распараджайся гэтым паводле сваёй волі. Дай мне толькі любоў Тваю і ласку, і мне гэтага хопіць”.