Дзень 4: Чыё Валадарства?
Nature
Heartsong from Inner Music
By Madeleine Doherty (CD1 track 2)
Instrumental harp music based on Madeline's meditations. www.madeleinedoherty.ie
Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble
By Crux Vocal Ensemble
Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com
Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble
By Crux Vocal Ensemble
Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com
Без музыкі
Дзень 4: Чыё Валадарства?
«Ніхто не можа служыць двум гаспадарам. Бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць; ці аднаго будзе трымацца, а другім пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне» (Мц 6:24).
Ігнацый быў вайсковым чалавекам. Для аднаго з асноўных разважанняў у “Духоўных практыкаваннях” ён карыстаецца прыкладам воінскага штандара або сцяга, пад якім маглі сабрацца войскі супрацьлеглых армій. Хоць падобны вобраз не настолькі вымоўны ў наш час, але тым не менш нагадвае, што мы зноў і зноў пакліканы вырашаць, будзем мы прысвячаць сваю энергію і любоў валадарству Бога ці ўласным інтарэсам. Мы не можам рабіць і тое, і другое. Больш сучаснай мовай выклік «Двух штандараў» Ігнацыя можна сфармуляваць пытаннем: «У гэтай канкрэтнай сітуацыі або выбары, чыйму Валадарству я насамрэч служу – Божаму ці свайму?»
У духоўным падарожжы нам трэба зразумець, што жыццё не круціцца вакол нас, нашых жаданняў і патрабаванняў – сапраўднае нашае жыццё ўтрымліваецца значна глыбейшым цэнтрам цяжару, вакол якога круціцца ўсё стварэнне і якога мы называем Богам.
Праглядаючы свой дзень, паразважаю, дзе і калі я служыў свайму ўласнаму валадарству або валадарствам іншых і свету, а не сапраўднаму цэнтру жыцця ў Богу?
Калі я адчуваў сябе блізка да свайго сапраўднага цэнтра і да Бога? Як адчуў Божы дотык да свайго жыцця?
Чалавеку можа дорага каштаваць выбар штандара праўды ў свеце, дзе так шмат хлусні і падману. Калі ў жыцці я адчуў цану таго, колькі каштуе адстойванне праўды і справядлівасці?
Мае розум і сэрца так лёгка збіваюцца з іх сапраўднай арбіты вакол Цябе, Пане, і Твайго Валадарства. Дай мне ласку распазнавання, каб убачыць гэта і вярнуцца да Цябе, майго сапраўднага цэнтра. Прашу аб дары мужнасці, каб цвёрда абараняць тое, што правільна і праўдзіва, нягледзячы на кошт.
Пане, стаю ў Тваёй прысутнасці, прыведзены Святым Духам, натхнёны жыццём і навучаннем Твайго слугі Ігнацыя, і прыношу Табе сваю інтэнцыю ў гэты асаблівы час малітвы… (выказаць інтэнцыю). Па прыкладу святога Ігнацыя, я прагну больш Цябе пазнаць, каб мацней палюбіць і больш рашуча ісці за Табой. Паўтараючы яго словы, і ў моцы Твайго Духа, я асмельваюся казаць: “Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю. Ты мне ўсё гэта даў – Табе, Пане, вяртаю. Усё Тваё. Распараджайся гэтым паводле сваёй волі. Дай мне толькі любоў Тваю і ласку, і мне гэтага хопіць”.