Прастора малітвы

Штодзённая малітва анлайн

Старонкі

  • Галоўная
  • Штодзённая малітва
  • Пра сайт “Прастора малітвы”
  • Парады для малітвы
  • Дапамога ў малітве
  • Апостальства малітвы

Фонавая музыка

Прайграецца:

Easing from Journey

By Jamendo (track 16)

https://www.jamendo.com/en/track/643145/easing

Nature

Heartsong from Inner Music

By Madeleine Doherty (CD1 track 2)

Instrumental harp music based on Madeline's meditations. www.madeleinedoherty.ie

Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble

By Crux Vocal Ensemble

Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com

Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble

By Crux Vocal Ensemble

Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com

Без музыкі

Темп руху

Памер тэксту

Сачыце за намі на Facebook Сачыце за намі ў Instagram Сачыце за намі ў Twitter Сачыце за намі на Pinterest
Terms of use
';

Your browser does not support HTML audio, but you can still listen by clicking the links below:

Дзень 6: Выбар

Выбар

«Сёння я заклікаю неба і зямлю засведчыць супраць вас, што я паклаў перад вамі жыццё і смерць, благаслаўленне і пракляцце. Таму выберы жыццё, каб жыў ты і патомства тваё» (Дрг 30:19).

Штодня кожны чалавек прымае досыць шмат рашэнняў, некаторыя з іх дробязныя, некаторыя вельмі важныя. Мастацтва распазнавання дапамагае рабіць больш мудры выбар. Св. Ігнацый дае нам некалькі дзейсных інструментаў, якія дапамагаюць распазнаць, як Святы Дух вядзе нас у той ці іншай сітуацыі, якія падказкі хаваюцца ў глыбіні сэрца і які выбар, хутчэй за ўсё, прывядзе да ўзрастання веры, надзеі і любові ў свеце. Якое рашэнне будзе больш спрыяць жыццю?

Мудра сказана, што «Бог прыцягвае, а д’ябал змушае». Калі мы адчуваем ціск і прымус, гэта можа быць прыкметай дзеяння дэструктыўных рухаў. Калі адчуваем глыбокае пачуццё спакою і задавальнення (нават, і асабліва, у бурлівы час), гэта сведчыць аб тым, што нас вядуць стваральныя рухі.

Разважанне

Падумаю пра нейкі выбар, які мне зараз трэба зрабіць, і прадстаўлю яго Богу ў малітве.

Пазітыўныя, жыццядайныя рухі ў маім сэрцы будуць весці да больш жыццядайнага выбару. Негатыўныя ўнутраныя рухі, верагодна, выклікаюць ўва мне пачуццё ціску. Якія рухі я ў сабе адчуваю?

З усіх варыянтаў выбару ў гэтай справе – які найбольш пэўна паспрыяе павелічэнню веры, надзеі і любові ў свеце?

Малітва дня

Адкрый, Пане, вочы майго сэрца, каб убачыць, да якога рашэння вядзе мяне Твой Дух, і скіруй мяне да выбару, найбольш сугучнага з Тваім сэрцам і розумам. Дадай мне мудрасці, каб я мог прыняць рашэнне, і мужнасці, каб ажыццявіць яго.

Малітва навэнны

Пане, стаю ў Тваёй прысутнасці, прыведзены Святым Духам, натхнёны жыццём і навучаннем Твайго слугі Ігнацыя, і прыношу Табе сваю інтэнцыю ў гэты асаблівы час малітвы… (выказаць інтэнцыю). Па прыкладу святога Ігнацыя, я прагну больш Цябе пазнаць, каб мацней палюбіць і больш рашуча ісці за Табой. Паўтараючы яго словы, і ў моцы Твайго Духа, я асмельваюся казаць: “Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю. Ты мне ўсё гэта даў – Табе, Пане, вяртаю. Усё Тваё. Распараджайся гэтым паводле сваёй волі. Дай мне толькі любоў Тваю і ласку, і мне гэтага хопіць”.

Terms of use | Copyright © 1999-2025 Sacred Space. All rights reserved.

Прастора малітвы – гэта праект ірландскіх езуітаў