Дзень 7: Адпусканне
Nature
Heartsong from Inner Music
By Madeleine Doherty (CD1 track 2)
Instrumental harp music based on Madeline's meditations. www.madeleinedoherty.ie
Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble
By Crux Vocal Ensemble
Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com
Shen Khar Venakhi from Crux Vocal Ensemble
By Crux Vocal Ensemble
Crux is a gathering of voices on the Atlantic fringe of Europe in the historic city of Dublin. www.cruxvocalensemble.com
Без музыкі
Дзень 7: Адпусканне
«Бо той, хто хоча ўратаваць жыццё сваё, загубіць яго, а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той знойдзе яго» (Мц 16:25).
Ігнацый разумеў глыбіню гэтых Хрыстовых слоў. Мы ўсе маем свае прывязанасці да рэчаў і людзей. Некаторыя з гэтых прыхільнасцяў здаровыя: напрыклад, любоў да бліжніх, імкненне да здаровага ладу жыцця, задавальненне ад музыкі, мастацтва, літаратуры, ад свету прыроды, свайго саду і дому. Некаторыя прывязанасці нездаровыя і могуць стаць навязлівымі або выклікаць залежнасць. Ігнацый папярэджвае нас, што варта быць гатовымі адпусціць любыя шкодныя прывязанасці, якія не вядуць, або больш не вядуць, да жыцця, калі мы хочам знайсці большую паўнату па-над тым, што з’яўляецца ці сталася пустэчай. Ідзецца пра мастацтва непрывязанасці. Часам мы чапляемся за тое, што не мае вечнай каштоўнасці, і не разумеем, што насамрэч мае найбольшае значэнне.
Без чаго я не ўяўляю свайго жыцця?
Ці не ператвараецца нейкая мая патрэба ў залежнасць, першы крок да паталагічнай схільнасці?
Ці сапраўды я жадаю быць вольным ад гэтай залежнасці, нават калі мая свабода запатрабуе пэўнай балючай страты?
Дай мне ласку спакойна і свабодна ставіцца да ўсяго створанага, быць удзячным за яго, але не настолькі ад яго залежаць, каб упадаць у роспач, калі я нечага пазбаўлены. Прашу, напоўні мяне адвагай адпусціць тое, што больш не набліжае мяне да Цябе.
Пане, стаю ў Тваёй прысутнасці, прыведзены Святым Духам, натхнёны жыццём і навучаннем Твайго слугі Ігнацыя, і прыношу Табе сваю інтэнцыю ў гэты асаблівы час малітвы… (выказаць інтэнцыю). Па прыкладу святога Ігнацыя, я прагну больш Цябе пазнаць, каб мацней палюбіць і больш рашуча ісці за Табой. Паўтараючы яго словы, і ў моцы Твайго Духа, я асмельваюся казаць: “Вазьмі, Пане, і прымі ўсю маю свабоду, памяць, розум і ўсю маю волю – усё, што маю і чым валодаю. Ты мне ўсё гэта даў – Табе, Пане, вяртаю. Усё Тваё. Распараджайся гэтым паводле сваёй волі. Дай мне толькі любоў Тваю і ласку, і мне гэтага хопіць”.